weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.01.2016 10:36 ,

Жыхар Валожынскага раёна ўгнаў МАЗ, таму што ў замку тырчаў ключ

Фота: з сайта mbm.by.

26-гадовы жыхар вёскі Ясьманаўцы, будучы п’яным, у лістападзе 2015 года ўгнаў аўтамабіль МАЗ, які належыў мясцовай гаспадарцы.

Як потым расказваў вінаваты, ён убачыў у замку ключ і вырашыў пакатацца. Даехаў на ўгнанай машыне да суседняй вёскі і там з’ехаў у кювет. Хлопец спрабаваў збегчы, але яго затрымалі.

– Рашэннем суда ён пакараны на два месяцы і пяць дзён арышту, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Шульга.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце