weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.01.2016 11:08 ,

Для дзяцей аднаго з маладзечанскіх інтэрнатаў стварылі гульнявы пакой (Фота)

Іван Гамолка і Карына Кузіна.

Адзін з іх запрацаваў у Мала­дзечне, яшчэ два – у Пінску і Жо­дзіне. Чацверты плануюць хутка адкрыць у Беразіне.

Усё дзякуючы групе творчых педагогаў з Маладзечна, Мінска, Пінска і Жодзіна, якія прапанавалі праект “Калідорныя дзеці” на грант у галандскі фонд МАТРА.

У інтэрнаце падчас рэпетыцыі навагодняй казкі ''Чароўная сіла''. Злева направа: Іван Гамолка, Павел Кіслы, Максім Каробчыц, Карына Кузіна, Насця Мазалеўская.

У інтэрнаце падчас рэпетыцыі навагодняй казкі »Чароўная сіла». Злева направа: Іван Гамолка, Павел Кіслы, Максім Каробчыц, Карына Кузіна, Насця Мазалеўская.

Таццяна Чалава (злева) і Надзея Яцухна.

Таццяна Чалава (злева) і Надзея Яцухна.

– З іншымі педагогамі, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце, мы супрацоўнічаем ужо вельмі даўно, – кажа намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце маладзечанскай СШ №5 Алена Парахня. – Наш цяперашні праект “Калідорныя дзеці” мусіць прыцягнуць увагу да ўмоў, у якіх растуць дзеці, што жывуць у інтэрнатах. Асноўнае месца, дзе яны гуляюць, – калідоры. Іншых месцаў для гульняў звычайна няма, і мы хацелі стварыць такія пляцоўкі.

У Маладзечне гульнявы пакой месціцца ў інтэрнаце па адрасе: Замкавая, 21. Раней гэта была фехтавальная зала, цяпер тут акрамя яе працуюць тэатральныя гурткі і клуб маладых адкрывальнікаў. Падчас працы гурткоў дзеці з інтэрнатаў могуць сюды прыходзіць і бавіць свой вольны час.

– Першапачаткова мы хацелі, каб доступ да гэтага пакоя быў увесь час свабодны. Аднак патрэбнага памяшкання ўнутры інтэрната не знайшлося, дамовіліся спалучыць з ім фехтавальную залу. А ўваход у яе – з вуліцы, таму пакой даводзіцца зачыняць, – тлумачыць Алена Парахня. – Выдатна, што ў дзяцей з бліжэйшых інтэрнатаў з’явілася магчымасць наведваць гурткі непадалёк ад дома. Так нашмат прасцей бацькам, якім не трэба ламаць галаву, куды аддаць дзіця.

Дзякуючы праекту ў пакоі з’явілася раскладная мэбля, жалюзі, розныя гульнявыя зоны.

“Найбольш люблю гуляць у тэатр”

У гульнявым пакоі інтэрната займаюцца дзве групы тэатральнай студыі “Казка” маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Мала­дзік”. Агулам 30 чалавек: па 15 у кожнай групе. Наведваюць гурткі вучні СШ №1, СШ №4, СШ №5.

Напярэдадні святаў у інтэрнаце актыўна ішлі рэпетыцыі навагодняй казкі “Чароўная сіла” Ганны Багачовай.

– Займаемся тут ад верасня, і “Чароўная сіла” – другі спектакль, які мы ставім. Асноўны пасыл пастаноўкі ў тым, што галоўная сіла не ў посаху, а ў любові. Любоў робіць цуды, – распавядае кіраўнік студыі Галіна Іванькіна. – Адны дзеці ўпершыню ўдзельнічаюць у пастаноўцы, іншыя – другі раз.

Насця Мазалеўская, якая жыве непадалёк ад гэтага інтэрната, займаецца ў групе два тыдні і ўжо атрымала сур’ёзную ролю – Снежнай бабы.

– Тут вельмі цікава, тут весела. І гэта непадалёк ад дома, – кажа Насця.

– Больш за ўсё люблю гуляць у тэатр, – кажа Надзея Яцухна, якая ў навагоднім спектаклі бу­дзе выконваць ролю Яхідны, галоўнай ведзьмы. – Гэта мая другая роля. Раней іграла Каралеву ў “Мушкецёрах”.

Галіна Іванькіна заў­важае, што яна імкнецца падтрымаць сваіх акцёраў і дапамагчы арганізаваць іх вольны час. Яе цешыць, што, нягледзячы на загрузку ў школе, дзеці паспяваюць прыходзіць і да яе на заняткі.

Кім былі на ранішніках у дзяцінстве футбалісты каманды «ДЮСШ-4 Маладзечна» (Фота)

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Тры пакаленні сям’і Зоі Клімовіч з Маладзечна напісалі ліст Дзеду Марозу


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце