weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.01.2016 09:21 ,

Памёр кіраўнік ансамбля “Спадчына” Іосіф Сушко

Фота: з архіва РГ.

4 студзеня на 88-годзе пайшоў з жыцця заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Спадчына”, ганаровы грамадзянін Маладзечна Іосіф Фаміч Сушко. 

Развітанне з ім адбудзецца 6 студзеня.

Іосіф Фаміч Сушко нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Пруднікі, Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Беларускі самадзейны кампазітар. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

Вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. 13 снежня 1944 года арыштаваны, у 1945 годзе прыгавораны да 10 гадоў зняволення, пакаранне адбываў у Тайшэце Іркуцкай вобласці. У 1954 годзе вызвалены, у 1962 годзе рэабілітаваны. Працаваў мастацкім кіраўніком Варапаеўскага Дома культуры (Пастаўскі раён). У 1959 годзе паступіў у Маладзечанскае музвучылішча. У 1960 годзе стаў кіраўніком ансамбля «Спадчына», які ў 1963 годзе атрымаў званне «народны”.

Іосіф Сушко – заслужаны артыст з Маладзечна, які прайшоў праз ГУЛАГ

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце