weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.01.2016 17:18 ,

Ці будуць сёлета павышаць пенсійны ўзрост і што будзе з пенсіямі

Што будзе з пенсійным узростам.

У 2016 годзе беларусам не варта чакаць павышэння пенсійннага ўзросту. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

“Казаць пра тое, што пенсійны ўзрост будуць павышаць ў 2016 годзе, заўчасна”, –  сказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Мінпрацы і сацабароны Ларыса Яшкова.

Нагадаем, цяпер у Беларусі жанчыны выходзяць на заслужаны адпачынак у 55 гадоў, мужчыны –  у 60. Але ні для каго не сакрэт, што многія працягваюць працаваць, пераадолеўшы гэты парог.

–  Мы бачым, што ў пенсійным узросце людзі яшчэ поўныя сіл. Мы выдатна бачым, што жанчына ў 55 гадоў –  гэта не пенсіянерка. Каля 25 працэнтаў пенсіянераў працягваюць працаваць, –  агучыла статыстыку Ларыса Яшкова. – Акрамя таго, у СНД пакінулі пенсійны ўзрост без змен толькі мы, Расія і Узбекістан. Таму гэтае пытанне будзе разглядацца.

Ужо цяпер 27% насельніцтва краіны –  пенсіянеры. “Прагназуецца, што да 2020 годзе іх будзе яшчэ больш –  каля 29%”, – дадала прадстаўнік Мінпрацы.

Як вядома, у міністэрстве зараз разглядаюць некалькі варыянтаў пенсійнай рэформы. Па словах намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Качанавай, павышэнне пенсіённага ўзросту непазбежна, але рабіць гэта трэба толькі пры згодзе насельніцтва.

– Вы ўсё чулі словы прэзідэнта, што без згоды і волі народа, без гатоўнасці да павышэння пенсіённага ўзросту, павышэння не будзе. Але эканамічную неабходнасць ўсе эканамісты прызнаюць, – заявіў раней у парламенце першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Што тычыцца павышэння памеру пенсій у новым годзе, Мінпрацы пакуль не называе дакладных дат, калі гэта можа адбыцца. Нагадаем, напярэдадні новага года прэзідэнт падпісаў указ № 534 “Аб пытаннях сацыяльнага забеспячэння”, у якім устанаўліваецца, што пенсіі павінны расці не радзей аднаго разу ў год. “Пенсіі будуць павышацца, згодна з указам, не менш за адзін раз у год, — пацвердзіла Ларыса Яшкова. – Калі і на колькі, мы пакуль сказаць не можам. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе расці сярэдняя зарплата ў краіне. Але нават калі яна павялічвацца не будзе, павышэнне пенсій плануецца”.

Лімоны і перац падаражэлі больш чым напалову – як памяняліся цэны на рынку за год

Мінімальны стаж для атрымання пенсій будзе павялічаны да 20 гадоў

Ад 1 студзеня вырасце мінімальная зарплата – колькі яна складзе

Міжнароднае абазначэнне беларускага рубля мяняецца з BYR на BYN

Праезд на чыгунцы даражэе на траціну

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце