weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.01.2016 15:06 ,

Адпачываем на выхадных. Кіно: вы гатовы выжыць для помсты ці рызыкнуць жыццём і адгадаць, хто мафія?

Фота: afisha.yandex.by.

Вялікія выхадныя – добрая нагода схадзіць у кінатэатр. Вы атрымаеце масу эмоцый ад дрыжыкаў па целе да смеху да упаду і веры ў тое, што ўсё споўніцца. 

Вось падборка фільмаў для вашага адпачынку.

Для постнавагодняга настрою

Вы ўжо паглядзелі сямейную расійскую камедыю SOS, Дзед Мароз, ці Усё збудзецца”, якая натхняе верыць у тое, што ўсё споўніцца і што заўсёды ёсць формула, пры якой будуць шчаслівыя ўсе? Пабачылі першую караоке-камедыю “Самы лепшы дзень”, што з галавой акунае ў адрыў расійскай правінцыі з алкаголем, разборкамі ў адносінах, часам яркім гумарам і вядомымі песнямі, якія гледачам прапануюць падпяваць? Нечаканасць у гэтым фільме – удзел Міхаіла Баярскага. Як ён упішацца ў шалёную кампанію, можаце ацаніць на свае вочы.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Пасля гэтых камедый варта закрыць тройку расійскіх навагодніх кінапрэм’ер паходам з дзецьмі ці сябрамі на мультфільм “Іван Царэвіч і Шэры Воўк 3”. Цар стаміўся ад улады і пайшоў рыбачыць. Васіліса захацела ў вясельнае падарожжа за мяжу. Іван пакінуў замест сябе пудзіла, толькі яно ажыло. Першыя водгукі поўныя захаплення ад прыгодаў, вясёлых дыялогаў, небяспечнага злодзея і непераможных герояў, а таксама дынамікі і фарбаў.

Фінал “Мафіі” не ведаюць самі акцёры

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Кадр з фільма. Фота film.ru.

Цана памылкі – нечае жыццё. Вы выбіраеце, каму верыць, а хто мафія. Расійская фантастыка “Мафія: Гульня на выжыванне” ў 3D паказвае Маскву ў будучыні. 11 чалавек збіраюцца ў тэлешоу, каб згуляць у “мафію”. Пераможца атрымае вялікі грашовы прыз, а прайграўшыя загінуць.

Каб захаваць інтрыгу фільма, здымалі некалькі версій фіналу, каб нават самі акцёры не ведалі, хто ў гульні мафія. І канчатковы мантаж да выхаду ў пракат захоўвалі ў таямніцы.

Многія, убачыўшы толькі трэйлер, пачалі абвінавачваць карціну ў перайначванні галівудскіх фільмаў і слабай гульні акцёраў. На думку аглядальніка “РГ”, ідэя фільма свежая і інтрыгуючая. А што тычыцца візуальнага складніка, то спецэфекты безумоўна відовішчныя. Пра сур’ёзныя намеры каста гаворыць той факт, што Аляксей Чадаў дзеля ўдзелу ў праекце пахудзеў на 8 кілаграмаў, а Наталля Рудава брала ўрокі балета.

Аўтары фільма выкупілі правы на экранізацыю ў стваральніка гульні “Мафія” – Дзмітрыя Давыдава, які ў 1986 годзе, калі вучыўся на псіхалагічным факультэце МДУ, прыдумаў гэтую гульню.

Для фанатаў песенных шоу

Стваральнікі расійскага фільма “Галасы вялікай краіны” лічаць Мінск часткай Расіі. А таксама Тбілісі, Ерэван і Алматы. Калі гэта не адбівае ў вас ахвоту глядзець фільм, то вас чакае карціна пра таленавітых людзей, якія збіраюцца ў Маскве, каб паўдзельнічаць у тэлешоу. Як можна трапіць у шоубізнес, калі няма грошай і сувязяў? Ёсць адзін шлях, пра які многія забываюць – праз талент.

Героі павінны пазмагацца і паказаць сябе. А таксама разабрацца, што такое поспех, а што – талент. Фільм не абмінае і тэму кахання. Ён абавязкова будзе даспадобы фанатам песенных тэлешоу.

Мароз па скуры ад гульні Леанарда ды Капрыё

Кадр з фільма. Фота kinopoisk.ru.

Кадр з фільма. Фота kinopoisk.ru.

 “Я не баюся памерці. Мне не ўпершыню”. Драма “Выжыўшы” заснаваная на рэальных падзеях. Жыццё паляўнічага з Дзікага Захада Х’ю Гласа, які жыў у пачатку 19 стагоддзя, было поўнае прыгодаў. Быў мараком, пасля трапіў да піратаў, вырваўся ад іх, яго прыняло індзейскае племя. Там ён ажаніўся з мясцовай жыхаркай. У 1823 годзе ён удзельнічае ў паходзе паляўнічых і гандляроў пушніны. У фільме паказаныя падзеі, калі атрад вяртаецца са здабычай.

На іх нападаюць індзейцы. Пасля на Гласа нападае мядзведзіца, але мужчына яе адольвае і, хаця моцна паранены, выжывае. У адрозненне ад рэальных падзей, у фільме ўведзены персанаж сына галоўнага героя ад жонкі з індыйскага племені. Часам сына-метыса прыцясняюць, але герой Леанарда ды Капрыё паводзіць сябе як дасведчаны і разумны мужчына. Аднак пасля траўмы ён ляжыць без прытомнасці, і камандзір пакідае з ім і сынам дваіх людзей, каб, калі мужчына загіне, яго годна пахавалі.

Адзін з іх, Джон Фіцджэральд, спрабуе задушыць Гласа. Калі падбягае сын, то ў схватцы забівае яго. Глас гэта бачыць, але нічога не можа ні зрабіць, ні сказаць. Фіцджэральд хавае цела сына Гласа і падманам ўгаворвае кампаньёна кінуць безнадзейнага.

Але герой ды Капрыё выжывае. Яго смутак бязмежны, а смага помсты яшчэ мацнейшая. Учора ён літаральна ляжаў у загадзя выкапанай для яго магіле, а сёння ён кідае выклік фізічным магчымасцям і робіць усё, каб выжыць і адпомсціць.

На перадпаказе частка крытыкаў не даглядзела фільм да канца, палічыўшы яго залішне рэалістычным. Многіх абурыла сцэна, калі галоўны герой дастае вантробы каня, каб залезці ў тушу і сагрэцца. А ў сцэне, дзе мядзведзіца садзіцца на героя, яны ўбачылі згвалтаванне, якога не было.

На думку аглядальніка “РГ”, у фільме шэдэўральная работа аператара Эмануэля Любецкі, а ад Леанарда ды Капрыё проста немагчыма адарваць вачэй. Многія жартуюць наконт таго, што сёлета яму нарэшце дадуць даўно заслужаны “Оскар”, але і без статуэткі кінааматары ведаюць, што гэта адзін з найлепшых акцёраў у гісторыі.

Хаця карціна трапіла ў інтэрнэт да пракату, як і “Агідная васьмёрка”, мы ўсё ж раім схадзіць на яе ў кінатэатры. Вы дакладна атрымаеце задавальненне ад якаснага і моцнага фільма.

У Кіеве знайшлі невядомыя тэксты Малевіча

Памёр кіраўнік ансамбля “Спадчына” Іосіф Сушко

Што дапаможа жыць і не бачыць бруду? Паэзія, лічыць віляйчанка

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце