weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.01.2016 11:04 ,

Каляндар: 125 гадоў Навуму Лойтару, 80 гадоў Генадзю Каханоўскаму

Уладзімір Мулявін.

8 студзеня. 80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Каханоўскага (1936 – 1994), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца.

9 студзеня

125 гадоў з дня нараджэння Навума Лойтара (Нохума Борухавіча) (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

115 гадоў з дня нараджэння (1801) Восіпа Кавалеўскага, гісторыка, філамата, аднаго з заснавальнікаў манголазнаўства.

1921 год. 95 гадоў назад расстраляны Павел Чайка, вайсковец, удзельнік Слуцкага паўстання (Слуцкага збройнага чыну). Нарадзіўся ў в. Лютавічы, цяпер Капыльскі р-н (1889 г.).

12 студзеня

75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна (1941 – 2003), артыста эстрады, кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы.

13 студзеня

1593 год. У Вішневе (Валожынскі раён) памёр (паводле іншых звестак быў забіты) Сымон Будны, мысляр эпохі Адраджэння, асветнік, друкар, дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся каля 1530 года.

1706 год. Пачалася двухмесячная аблога шведскім войскам Гродна, у выніку якой расійскі гарнізон адступіў, а шведы занялі горад.

175 гадоў назад (1841) нарадзіўся Ігнат Здановіч (Вільня), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.

125 гадоў назад (1891) нарадзіўся Іпаліт Поляк (в. Валянцей, цяпер Шаркаўшчынскі р-н), грамадскі дзеяч, педагог.

 14 студзеня

100 гадоў назад (1916) нарадзіўся Уладзіслаў Чарняўскі (засц. Амбружын, цяпер Ашмянскі р-н), каталіцкі святар, перакладчык літургічных тэкстаў на беларускую мову.

Гісторыя аднаго цуда: Адам Мальдзіс шукаў мясцовага кампазітара, а выявіў агульнаеўрапейскага дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага

Чатыры невядомыя раней лісты Міхала Клеафаса Агінскага паказаў у Маладзечне Пётр Краўчанка (шмат фота)

Распачаўся год Міхала Клеафаса. Ён стартаваў у Залессі трыма выданнямі Таццяны Кляшчонак

Адам Мальдзіс шукае пераемніка

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце