weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
06.01.2016 12:04 ,

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? "РГ" праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Фота: Настассі Роўды.

4 студзеня – першы працоўны дзень новага года. Працоўны ён для ўсіх, акрамя значнай часткі  індывідуальных прадпрымальнікаў.

Ад 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ №222, які сёння не сходзіць з вуснаў тых, хто прыбірае свае працоўныя месцы, хавае вешалкі ў каробкі, распранае манекены.

– Не, ну што цяпер рабіць? Я ўсё жыццё працую ў гандлі, хто мяне цяпер на работу возьме? – абураецца прадпрымальніца Вольга.

Зрабіць сертыфікаты, лічыць Вольга, – гэта не выйсце з сітуацыі. Таму што, па-першае, няма гарантыі, што тая ж Расія будзе выдаваць сапраўдныя сертыфікаты, а па-другое, гэта патрабуе дадатковых грошай.

– Я сёння за арэнду гандлёвага месца плачу больш за 12 мільёнаў у месяц, плюс камунальныя паслугі, плюс падаткі. За студзень я арэнду аплаціла, а працаваць мне не даюць.

Выйсце з сітуацыі Вольга бачыць толькі ў тым, што ўлады пойдуць насустрач.

– А баставаць сэнсу няма. Не ведаю, што будзе далей. Толькі я сумняваюся, што ўсе 105 гандлёвых пунктаў, што працуюць у гандлёвым цэнтры “Модуль”, могуць запоўніць беларускія тавары. Пажывём-пабачым.

У аўторак, 5 студзеня, на маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства працавалі ўсяго шэсць нехарчовых гандлёвых пунктаў.

Прадавачка Валянціна сёння працуе ў штатным рэжыме:

– Увесь несертыфікаваны тавар мой працадаўца вывез яшчэ ў снежні. Цяпер засталіся толькі рэчы беларускай вытворчасці, вядома, на іх усе дакументы ёсць.

Аднак з’явілася і праблема. Ударылі маразы, мамы і дзеткі пацягнуліся ў гандлёвыя рады, каб купіць цёплыя рукавічкі. А іх, беларускай вытворчасці, у продажы няма. Шкарпэткі ёсць, шалікі, шапкі, а вось рукавічак няма.

Ад 1 студзеня ўсе ІП павінны мець тэрміналы, каб пакупнікі маглі разлічвацца карткамі.

– Тэрміналы, якія каштуюць 15 мільёнаў, некаторыя ўсё ж набылі. Але цяпер чарга, каб іх падключыць. А без тэрміналаў гандляваць баяцца, бо могуць аштрафаваць.

Са 105 прадпрымальнікаў у панядзелак працавалі 28

Сітуацыю з прадпрымальнікамі, якія працуюць у гандлёвым цэнтры “Модуль”, пракаментавала старэйшы адміністратар ГЦ “Модуль” Клаўдзія Лукашанец:

– У панядзелак са 105 прадпрымальнікаў на працу выйшлі толькі 28. Тыя, хто не выйшаў на працу, напісалі афіцыйны ліст з тлумачэннем, што працаваць яны не могуць у сувязі з указам №222.

13 індывідуальных прадпрымальнікаў напісалі заяву на скасаванне дагавораў арэнды.

Шэсць з іх ужо дакладна працаваць не будуць. Калектыўны ліст ад прадпрымальнікаў, пад якім падпісалася каля 70 чалавек, адміністрацыя ГЦ “Модуль” перадала ў райвыканкам.

– Вядома, людзі спа­дзяюцца, што адпачнуць тыдзень, месяц і зноў выйдуць на працу, – гаворыць Клаўдзія Лукашанец.

Гараскоп на 2016 год па знаках задыяка: вам будзе свяціць шчаслівая зорка

Англічане гатовыя плаціць 8,5 тысяч еўра за баян з Маладзечна

Сёння вечарам здарылася аварыя на пуцеправодзе ў Маладзечне перад вачыма інспектара ДАІ (Відэа, абноўлена ў 21:05)

Ці будуць сёлета павышаць пенсійны ўзрост і што будзе з пенсіямі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце