weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
06.01.2016 13:10 ,

На Вілейшчыне ў пенсіянеркі скралі грошы і золата – агулам на 63 мільёны рублёў. Якая версія разглядаецца

Скралі і долары, і беларускія рублі.

У міліцыю 5 студзеня звярнулася 81-гадовая жыхарка вёскі Ракшыцы Ільянскага сельсавета.

У яе з дома зніклі 2 600 долараў ЗША, 10 мільёнаў рублёў і залатыя вырабы – на агульную суму ў 63 мільёны рублёў. 

Крадзеж адбыўся ў перыяд ад пачатку снежня па 5 студзеня. У гэты дзень жанчына заўважыла прапажу, калі вырашыла праверыць зберажэнні. Ляжалі яны ў шафе.

– Пранікнення ў дом не было, – кажа начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў.  – Адна з версій, што разглядаецца, такая. Да крадзяжу могуць быць датычныя дзве невядомыя жанчын. Напярэдадні, 4 студзеня, яны завіталі да пенсіянеркі. Сказалі, што прадстаўляюць адну з дабрачынных арганізацый. Толькі зайшлі ў пакой, пагутарылі і пайшлі.

Узбудзілі крымінальную справу па факце крадзяжу ў буйным памеры.

Яшчэ пра падобныя выпадкі крадзяжоў  і парады для вяскоўцаў чытайце ў «Рэгіянальнай газеце».

У Вілейцы ад піратэхнікі пацярпеў пяцікласнік – хлопчыка шпіталізавалі

Сёння вечарам здарылася аварыя на пуцеправодзе ў Маладзечне перад вачыма інспектара ДАІ (Відэа, абноўлена ў 21:05)

Ля Нарачы гарэла лазня, што належыць здраўніцы

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце