weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
06.01.2016 14:09 ,

Пацяплее ў суботу, а ў нядзелю нават – адліга

Фота: з сайта dimanos.livejournal.com.

На калядныя святы ў Беларусі чакаецца снег і маразы. А ўжо з суботы тэмпература паветра пачне павышацца.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

У чацвер, 7 студзеня, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -11 -17°С, па поўначы пры праясненнях -18 -23°С, у паўднёвых раёнах -7 -10°С; максімальная днём ад -5°С па поўдні да -15°С па поўначы краіны.

У Мінску чакаецца воблачнае надвор’е і невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 2 – 7 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 -14°С, максімальная днём -8 -10°С.

У пятніцу, 8 студзеня, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, чакаюцца туман і шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 -19°С, па паўночным усходзе -20 -23°С, максімальная днём -8 -15°С; па паўднёвым захадзе ноччу -7 -11°С, днём -2 -7°С.

А ўжо з суботы зіма і маразы пачнуць здаваць свае пазіцыі: з Заходняй Еўропы праз Беларусь будзе праходзіць атмасферны фронт, услед за якім рушаць больш цёплыя і вільготныя паветраныя масы.

У суботу, 9 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, днём па паўднёвым захадзе ападкі з перавагай мокрага снегу, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -14°С, па паўночным усходзе -15 -18°С, па паўднёвым захадзе -3 -6°С; максімальная днём 0 -7°С, па паўночным усходзе месцамі -8 -10°С.

У нядзелю, 10 студзеня, часам ападкі — снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 +2°С, пры праясненнях да -7°С; максімальная днём -3 + 3°С.

«Наша Ніва» паводле news.tut.by.

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце