weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.01.2016 19:29 ,

Пяць самых папулярных спосабаў варажбы на Каляды

Фота: v2015god.ru.

Каляды – час цудаў і варажбы. Спрадвеку маладых незамужніх дзяўчат цікавіла ўласная доля, ці выйдуць яны бліжэйшым часам замуж, кім будзе будучы муж, з якім характарам суджанага падкіне лёс. Па просьбе Еўрарадыё беларускі этнограф Іван Крук называе пяць самых распаўсюджаных на Беларусі спосабаў варажбы.

Іван Крук: “Самае папулярнае – гэта, безумоўна, калі дзяўчына выбягала ў калядную ноч на двор і абхоплівала штыкетнік. Потым лічыла: калі цотная колькасць, гэта значыць, парная, то будзе ў пары, калі няцотная – то застанецца без пары”.

Каб даведацца, хто раней выйдзе замуж, дзяўчаты пяклі аладкі, клалі іх на парог і пускалі сабаку. Прычым, сабака мусіў быць накормлены, каб не кідацца на ўсё запар, а выбіраць і падказваць.

Важную ролю ў варажбе надавалі калодзежу. Ён мог прадказаць характар суджанага:

Іван Крук: “Кідалі ў калодзеж камень і прыслухоўваліся. Калі плёснецца і пырскі рассыплюцца шумна, значыць, будуць пастаянныя сваркі. Калі камень патоне ціха, то тады гаварылі, што муж будзе спагадлівы, ціхі і рахманы”.

Сваю долю дзяўчаты спрабавалі разглядзець у цені ад скамечанай і падпаленай паперы. Была пашыраная і варажба на люстэрках. Дзяўчаты ставілі два люстэркі, паміж імі – свячу, сядзелі і назіралі да таго часу, пакуль у люстэрку не з’явіцца суджаны. І, паводле расповедаў жанчын, там сапраўды бачылі партрэты будучых мужоў. Але такая варажба несла адценне небяспекі.

Іван Крук: “Лічылася, што калі ты ўбачыў канкрэтна ўсё, трэба было адно з люстэркаў тут жа апусціць. Калі ты не паспееш гэта зрабіць, тая постаць, якая з’яўляецца ў люстэрку, можа шлёпнуць цябе добранька па твары і тады на ўсё жыццё застаецца, некаторыя гаварылі, радзімая пляма, некаторыя казалі, што гэта пляма акурат ад варажбы. Гэта кантакт з тым светам, таму трэба было быць надзвычай асцярожным”.

А ці варажылі на Каляды хлопцы? Іван Крук кажа, што для іх гэта было не так актуальна. Бо ў хлопцаў была перавага – выбіралі менавіта яны. А ўжо як павядуць сябе бацькі ці дзяўчына – гэта іншая рэч. Тым не менш, часам варажылі і хлопцы. Вось, напрыклад, агульны для ўсіх варыянт: паставіць на ноч місу з вадой пад ложак, пакласці туды галінку. Каго ў сне па кладачцы перавядзеш, з тым і жыць будзеш.

«Еўрарадыё».

Адпачываем на выхадных. Кіно: вы гатовы выжыць для помсты ці рызыкнуць жыццём і адгадаць, хто мафія?

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Пацяплее ў суботу, а ў нядзелю нават – адліга


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце