weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
06.01.2016 14:15 ,

Сёння ў праваслаўных – посная куцця, на стале павінна быць 12 страў

Фота: ivona.bigmir.net.

Святкаванне Калядаў пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву “першай, поснай, беднай, галоднай” куццi (ад назвы рытуальнай стравы).

Пярэдадзень Калядаў – гэта момант незвычайнага эмацыянальнага стану, святочнага настрою. Уся сям’я рыхтавалася да свята.

Хто i дзе б нi знаходзiўся, абавязкова спяшаўся да гэтага дня вярнуцца дадому.

Сэнс гэтага жадання зразумелы: калi ў першы дзень Калядаў усе будуць дома, то i на працягу ўсяго года сям’я будзе разам; калi ж хтосьцi не змог апынуцца дома, то меркавалi, што ў гэтым годзе ён можа пакiнуць сям’ю назаўсёды.

Каб увесь год у доме былi парадак i чысцiня, трэба было ўсё прыбраць: шкрэблi сталы, лавы, падлогу, чысцiлi печ, мянялi сеннiкi.

У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры.

Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

Абавязковай стравай на стале была куцця — каша з пшанічнага зерня (груца), дзе пустая, дзе запраўленая алеем ці мёдам.

Імкнуліся, каб усяго на стале было дванаццаць страў.

Як вядома, Iсус Хрыстос нарадзiўся ў авечнiку i першай яго калыскай былi яслi з сенам. Таму

неад’емным атрыбутам сервiроўкi святочнага стала быў невялiкi стос сена. Яго тонка сцялiлi на стале, а зверху засцiлалi абрус.

Нараджэнне Хрыстова не сустракалi ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць.

Таму адзенне павiнна быць новым.

Непажадана было апранаць адзенне цёмных колераў.

Нашы продкi верылi, што апоўначы на свята Нараджэнне Хрыстова расчыняюцца Нябесныя вароты i на зямлю сыходзiць Сын Божы. I таму ў гэты час можна прасiць Госпада аб выратаваннi ад хваробаў i сваiх грахоў.

Паводле «Нашай Нівы».

Лімоны і перац падаражэлі больш чым напалову – як памяняліся цэны на рынку за год

Міжнароднае абазначэнне беларускага рубля мяняецца з BYR на BYN

У свежым нумары “РГ”: інтэрв’ю з віляйчанінам Дзянісам Канецкім, якога чытачы выбралі Асобай года — 2015


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце