weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.01.2016 12:15 ,

Транзітныя аўтамабільныя нумары ў Беларусі зменяць сваё аблічча

Фота: з сайта belta.by.

У Беларусі ўстанавілі новую форму часовага аўтамабільнага нумарнога знака. 

Адпаведную пастанову Міністэрства ўнутраных спраў апублікавана сёння на нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.

Новы рэгістрацыйны знак візуальна адрозніваецца ад узору 2009 года. Літару «Т» заменіць абрэвіятура “ВР” (часовы допуск да ўдзелу ў дарожным руху).

Замест серыі “АВ” ўводзіцца серыя “ВА”. Часовыя нумарныя знакі ўсталёўваюцца на вырабленым транспартным сродку. Або на транспартным сродку, які рэалізуецца  вытворцам, прадаўцом або пакупніком дапачатку яго ўдзелу ў дарожным руху.

Транзітныя нумары здаюцца пры ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі аўтамабіля.

 Дадзеная пастанова ўступае ў сілу ад 14 лютага 2016 года.

Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце