weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
08.01.2016 11:44 ,

ААТ “Вялес-Міт” перадало дакументы на незалежную экалагічную экспертызу, некаторых не хапае

Дакументы тычацца толькі вёскі Соўлава.

Патрэбных дакументаў на незалежную экалагічную экспертызу грамадскае аб’яднанне “Экадом” чакала больш за год.

Неабходную дакументацыю яно запатрабавала ў лістападзе 2014 года. Згодна з заканадаўствам, фірма-заказчык “Вялес-Міт” павінна была цягам 20 рабочых дзён перадаць матэрыялы. Не дачакаўшыся іх, эколагі падалі ў суд на кампанію.

У судзе патрабаванні эколагаў не былі задаволеныя аб спыненні дзейнасці “Вялес-Міт”. Заказчык абяцаў, калі дакументы будуць падрыхтаваныя, іх перададуць на экалагічную экспертызу.

Дакументы тычацца толькі вёскі Соўлава

 – Цяпер экспертная камісія атрымала архітэктурныя праекты, вынікі даследаванняў: гідраэкалагічнае, аховы навакольнага асяроддзя, ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і іншую дакументацыю, – расказвае юрыст, які абараняў інтарэсы “Экадома”, Сяргей Магонаў. – У той жа час, на грамадскую экалагічную экспертызу не прадстаўленыя вынікі грамадскага абмеркавання, справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, якое заказчык павінны быў бы правесці, улічваючы тое, што прадстаўленая справаздача датаваная лістападам 2015 года. Гэта значыць, што новае грамадскае абмеркаванне не праводзілася.

Праект тычыцца будаўніцтва толькі каля вёскі Соўлава.

Нагадаем, што першапачаткова абмяркоўвалася будаўніцтва двух свінакомплексаў на 100 тысяч свіней ля вёсак Мойсічы і Соўлава.

1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб дзейнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вялес-Міт”.  Паводле яго, як і планавалі, свінакомплекс будуць будаваць каля Соўлава. Другі паставяць каля Палачанаў замест Мойсічаў. Ён будзе не ў трох кіламетрах ад горада, а прыкладна ў 14-і. Аднак патрэбных дакументаў на будаўніцтва свінакомплексу каля Палачанаў “Экадом” не атрымліваў.

Незалежную экалагічную экспертызу свінакомплексу каля Соўлава будуць праводзіць пяць спецыялістаў:

Рыгор Фёдараў, юрыст, спецыяліст у галіне экалагічнага права, мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, стаж працы – 14 гадоў.

Наталля Блышчык, інжынер-хімік-эколаг, спецыяліст па працы з адходамі, стаж працы – 6 гадоў.

Наталля Парэчына, біёлаг, мае вышэйшую біялагічную адукацыю, стаж працы – 26 гадоў.

Уладзіслаў Юркоў, магістр навук у галіне геалогіі.

Клара Раманава, вядучы эксперт Федэральнай службы па наглядзе ў сферы прыродакарыстання Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Цэнтр лабараторнага аналізу і тэхнічных вымярэнняў па Прыволжскай федэральнай акрузе”; спецыяліст у галіне ачысткі прыродных і сцёкавых вод і навакольнага  асяроддзя і прыродакарыстання, мае вышэйшую экалагічную адукацыю, стаж працы – 34 гады.

Экспертыза павінна скончыцца не пазней за 23 студзеня 2016 года.

Пасля таго, як спецыялісты падрыхтуюць заключэнне, яго можна будзе знайсці ў інтэрнэце.

Цяпер грамадскае аб’яднанне “Экадом” прымае заўвагі і прапановы ад грамадскасці. Адрас: Мінск. вул. Нававіленская, 38. Тэлефон: (8017) 3354725. email: ecohome.by@gmail.com.

Грамадскаму аб’яднанню “Экадом” адмовілі на судзе ў іску супраць “Вялес-Міт”

Плэйліст грамадскіх абмеркаванняў цалкам

Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна

З’явілася петыцыя супраць будаўніцтва свінакомплексаў на Маладзечаншчыне

Як жывецца каля 100-тысячнага свінакомплекса на Валожыншчыне: “Цяпер і паветра забралі!”

Інжынер-геолаг: свінакомплексы на Маладзечаншчыне могуць прывесці да забруджвання грунтовых водаў

Лукашэнка дазволіў будаваць свінакомплексы на 100 тысяч галоў у Палачанах і Соўлаве

Паўтысячы свіней загінулі на ферме, якую ставілі ў прыклад на грамадскіх абмеркаваннях у Маладзечне

Маладая сям’я: свінакомплекс ля Соўлава зруйнуе нашы мары

Чытачка “РГ” з Маладзечна: “З горада хочуць зрабіць свінарнік”

Што думаюць пра будаўніцтва свінакомплексу жыхары Раеўшчыны (Рэпартаж, шмат фота)


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце