weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
08.01.2016 13:56 ,

Ацяпленне ў кватэрах, якія пустуюць, падаражэла амаль у два разы

Фота: segodnya.ua.

Урад зацвердзіў новыя тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Новыя цэны прыведзены ў пастанове Саўміна, якое апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце ёсць дадатак №3, у якім устаноўлены так званыя 100-працэнтныя тарыфы на “камуналку”. Па іх, напрыклад, плацяць за паслугі ЖКГ уладальнікі кватэр, у якіх ніхто не прапісаны.

Так, з 1 студзеня кошт цеплавой энергіі ў кватэры, якая пустуе, для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 854.000 710 рублёў за адну Гкал. Да павышэння тарыф складаў 466 тысяч 119,8 рубля за адну Гкал. Гэта значыць 100-працэнтнае ацяпленне падаражэла ў 1,8 разы.

Якія-100 працэнтныя тарыфы цяпер дзейнічаюць:

— 1 кубаметр прыроднага газу, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, — 3 738,1 рубля;

— Які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу: пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) – 29900 рублёў з аднаго чалавека ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) – 86000, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка – 48 600 рублёў, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 29905 (на адзін квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц);

— Электрычная энергія па тарыфе аднаставачнага складзе 1900 рублёў за 1 кВт · г, па дыферэнцыяванаму тарыфе па часавых перыядах: з 22.00 да 17.00 (мінімальная нагрузка) – 1 330 за 1 кВт · г, з 17.00 да 22.00 (максімальная нагрузка) — 3800.

Паводле finance.tut.by.

З 12 студзеня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

У рэгіёнах падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Праезд на чыгунцы даражэе на траціну

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Англічане гатовыя плаціць 8,5 тысяч еўра за баян з Маладзечна

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце