weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.01.2016 13:11 ,

На рэспубліканскім конкурсе ацанілі вілейскую і мядзельскую ёлкі. Віляйчане зрабілі яе з дроту і “цацкамі” з кандэнсатараў

На выставе "ТэхнаЁлка".

Навучэнцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “ТэхнаЁлка” і занялі другое месца.

Навучэнец гуртка “Авіямадэліраванне” Клім Севярын (педагог Анатоль Прыц) і навучэнцы гуртка “Вясёлка” Дар’я Іода і Лізавета Альфер (педагог Наталля Рыжэвіч) зрабілі для конкурсу ёлку з дроту. Яе ўпрыгожылі “цацкамі”, зробленымі са старых палярных і непалярных кандэнсатараў, дэкараваных у тэхніцы кропкавага роспісу. І запалілі на ёё агеньчыкі.

Журы па вартасці ацаніла складанасць выкананай працы, якасць вырабу,  творчы падыход і арыгінальнасць ідэі.

Ёлкі з Вілейкі. Фота забяспечана Наталляй Рыжэвіч.

Ёлкі з Вілейкі. Фота забяспечана Наталляй Рыжэвіч.

Да гэтага ў абласным этапе конкурсу “ТэхнаЁлка” віляйчане сталі пераможцамі і атрымалі дыплом першай ступені ў намінацыі “Сувенірная ТэхнаЁлка”.

 Даведка «РГ»

Выстава прац рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” праходзіла ў Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнага і тэхнічнай творчасці. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях. Удзельнікі стварылі ёлкі з ужываннем найноўшых тэхналогій і другаснай сыравіны, прадставілі ёлачныя кампазіцыі і  дызайн-праекты ёлкі.

Сярод прызёраў рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка” ёсць таксама мядзяльчане. У намінацыі “Сувенірная ТэхнаЁлка” трэцяе месца прысудзілі ёлцы “ТэхнаФэнтазі”. Стварылі яе прадстаўнікі Мядзельскага яслей-сада-сярэдняй школы:  вучні Алёна Камінская і Ксенія Лявонова, кіраўнік Алена Ардынец.


Рэпертуар на 8-14 студзеня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце