weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
08.01.2016 14:27 ,

Поспехі віляйчан на міжнародных спаборніцтвах па скачках на батуце ды іншыя навіны спорту з Вілейкі і Мядзела

Спаборнічаюць більярдысты.

У Віцебску 19-24 снежня прайшлі міжнародныя спаборніцтвы “Адкрытыя славянскія гульні” па скачках на батуце.

У фінальных спаборніцтвах вызначыліся прадстаўнікі каманды СДЮШАР Вілейскага райвыканкама.

Сярод юнакоў 13-14 год трэцяе месца заняў Іван Літвіновіч. Сярод дзяўчат 13-14 год перамагла Яна Аўласовіч, трэцяе месца – у Дар’і Гаўрышчук.

Паміж хлопчыкаў 12 год і маладзейшых ў сінхронных скачках занялі чацвёртае месца Максім Аўласовіч і Антон Бальчэўскі.

Сярод дзяўчат 13-14 год у сінхронных скачках першае месца занялі Лізавета Траццяк з Вілейкі і Анастасія Соц з Брэста. Другімі былі віляйчанкі Дар’я Гаўрышчук і Яна Аўласовіч.

Пра ўсё гэта паведаміў намеснік дырэктара СДЮШАР Аляксеў Тарбееў.

У каледжы вызначылі лепшых більярдыстаў

Фінішавала 12-е першынство Вілейскага дзяржаўнага каледжа па більярдзе.

Трэцяе месца заваяваў Яўген Пяркоўскі, другое – Юры Галецкі. А пераможцам стаў Яўген Новікаў, паведаміла культарганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Клуб джэнтльменаў” Іосіф Мароз адзначыў, што ўзровень падрыхтаванасці ўдзельнікаў першынства яго вельмі парадаваў. Калі б адзначалі граматамі за волю і імкненню да перамогі, то ён уручыў б іх Артуру Касцевічу  і Аляксандру Грыгаровічу.

 

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Каманды з рэгіёна гулялі ў міні-футбол

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 29 снежня адбыліся таварыскія гульні камандаў з рэгіёна. Удзельнічалі тры каманды: ФК “Юнацтва” з Мядзела, каманды з Вілейкі і “Old School” з Маладзечна.

Сярод іх “Юнацтва” была самая маладзейшая па ўзросце, гульцам па 16-17 год.   

У матчы “Юнацтва” з маладзечанцамі была роўная гульня. Пра гэта сведчыць і нічыйны лік: 2:2.  

Наступны матч з камандай з Вілейкі “Юнацтва” гулялі без адпачынку і праваліла. У выніку – паражэнне 1:6, расказаў  гулец  мядзельскай каманды Максім Казак.   

У “Old School” з Вілейкай атрымалася роўная і цікавая гульня. Віляйчане ўсё ж перамаглі 6:4.

Вілейка можа стаць цэнтрам развіцця скейтбордынгу ў рэгіёне

Пытанне ліцэнзіі на ўдзел у першай лізе маладзечанскай каманды вырашыцца не раней, чым у канцы студзеня

Кім былі на ранішніках у дзяцінстве футбалісты каманды «ДЮСШ-4 Маладзечна» (Фота)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце