weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
08.01.2016 13:20 ,

З 12 студзеня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

Фота: gazeta.a42.ru.

Інфармацыя пра новыя тарыфы размешчана на афіцыйным сайце Мінсктранса.

Кошты на квіткі міжгародніх маршрутаў вырастуць у сярэднім на 10%. Праезд падаражэў як у аўтобусах агульнага тыпу, так і ў аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі. Павышэнне тарыфаў закране звычайныя і хуткасныя маршруты.

Тарыфы на перавозку дзяцей ад пяці да дзесяці гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах ўсталёўваюцца ў памеры 50% ад устаноўленых тарыфаў. Для зніжкі трэба прадставіць пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях.

Пры гэтым зніжка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар з сімвалам “K”, якія не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.

Тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярным паведамленні (за адзін кіламетр праезду)

Будзе з 12 студзеня

Было да 12 студзеня

На звычайных маршрутах:

У аўтобусах агульнага тыпу

590 рублёў

538 рублёў

У аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі

610 рублёў

556 рублёў

На хуткасных маршрутах:

У аўтобусах агульнага тыпу

768 рублёў

698 рублёў

У аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі

794 рубля

722 рублёў

На дадатковых рэйсах:

У аўтобусах агульнага тыпу

796 рублёў

724 рублёў

У аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі

824 рубля

748 рублёў

 На экспрэсных маршрутах:

У аўтобусах агульнага тыпу

886 рублёў

806 рублёў

У аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі

916 рублёў

832 рублёў

«Наша Ніва» паводле .

У рэгіёнах падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Праезд на чыгунцы даражэе на траціну

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Англічане гатовыя плаціць 8,5 тысяч еўра за баян з Маладзечна

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце