weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
09.01.2016 17:11 ,

Не прабівайце многа лунак, не правярайце лёд нагой: парады, якія выратуюць жыццё на лёдзе

Фота: ptr-vlad.ru.

Штогод зімой пры лоўлі рыбы ў краіне памірае 80-90 чалавек, большасць выпадкаў, да 80%, у стане алкагольнага ап’янення.

Каб зберагчы жыццё, нагадваем правілы паводзінаў на лёдзе:

1. Перш чым сысці з берага, праверце трываласць лёду палкай, а не ўдарамі нагі. Выходзьце на лёд у неглыбокіх месцах.

Надзейны лёд  – празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за сем сантыметраў. Лёд малочнага або белага колеру ўдвая слабейшы. Самы небяспечны лёд – з зазубрынамі, утвораны са снегу, які змёрзся.

2. Будзьце асцярожныя ў месцах, пакрытых тоў­стым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, каля кустоў, травы, у месцах скідвання вады прамысловымі прадпрыемствамі. Будзьце асабліва асцярожныя пры пераходзе ракі ніжэй плаціны. Там стан лёду вельмі хутка мяняецца, часам праз дзве-тры гадзіны немагчыма вярнуцца па сваім следзе.

3. Не выходзьце на лёд у адлігу.

4. Калі вам неабходна перайсці небяспечнае месца, абвяжыцеся шнуром, пакінуўшы за сабой канец, на якім павінны знаходзіцца іншы чалавек. Пераходзьце небяспечнае месца з вялікім шастом, трымайце яго ўпоперак цела.

6. Калі вы не ведаеце асаблівасцяў вадаёму альбо ўмоў утварэння лёду, не выязджайце на яго на машыне.

7. Першы лёд вельмі слізкі, таму можна зваліцца і атрымаць траўмы рознай ступені цяжкасці. Калі абутак слізкі, перасоўвайцеся дробнымі крокамі, па магчымасці не адрывайце ног ад паверхні лёду. Трымайцеся ўчасткаў, прыпарушаных снегам – гэта зменшыць слізгаценне.

 8. Нажы ледабура пакладзіце ў чахол. Пасля таго, як прабурылі лункі,  не кідайце ледабур на лёд, засвідруйце яго ў вертыкальным становішчы.

9. Калі вы пераходзіце лёд на лыжах, адшпіліце мацаванні, зніміце петлі з рук з палак, заплечнік трымайце на адным плячы.

10. Не прабівайце многа лунак на блізкай адлегласці. Яны не павінны знаходзіцца адна ад адной бліжэй за пяць-шэсць метраў. Калі скончылі рыбалку, абазначце лункі заўважнымі вешкамі.

11. Вазьміце выратавальныя сродкі: лінь даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы, выратавальную камізэльку альбо нагруднік.

Калі вы праваліліся пад лёд

Шырока раскіньце рукі ў бакі па краях лёду, старайцеся не абломваць іх. Без рэзкіх рухаў паспрабуйце выбрацца на трывалы лёд. Спачатку запаўзайце грудзьмі, старайцеся закінуць ногі. Адпаўзайце ад небяспечнага месца  і адначасова клічце на дапамогу.

Калі ў вас ёсць нож або іншыя вострыя прадметы, старайцеся зачапіцца імі далей ад месца правалу. Асцярожна закідвайце адну нагу на лёд і перакочвайцеся на спіну, выбіраючыся з палонкі.

Без сур’ёзных наступстваў для здароўя чалавек можа вытрываць у ледзяной вадзе да пяці-сямі хвілін.

Калі вы дапамага­е­це пацярпеламу

Набліжайцеся да яго паўзком, абапірайцеся на дошку, лыжы альбо жэрдку. Калі вы дасягнулі дастатковай адлегласці, кіньце пацярпеламу канец вяроўкі. Драўляныя прадметы: жэрдку, дошку, лыжы піхайце па лёдзе да месца пралому. Не падпаўзайце да краю палонкі, інакш можаце самі аказацца ў вадзе.

З пацярпелага зніміце адзенне. Калі няма сухога, выкруціце тое, што знялі, пасля надзеньце. Чалавека, якога выцягнулі з вады, абгарніце поліэтыленам, ад гэтага становіцца цяплей.

Чалавек, які трапіў у ледзяную ваду, можа задубець праз 10-15 хвілін, а праз 20 згубіць прытомнасць.

Ацяпленне ў кватэрах, якія пустуюць, падаражэла амаль у два разы

З 12 студзеня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце