weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.01.2016 13:23 ,

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

Дарыце людзям дабро.

Усэрцы кожнага чалавека знойдзецца цяпло, якім можна падзяліцца з навакольнымі. AdMe.ru ўспомніў 30 добрых спраў, якія кожнаму лёгка ўзяць і зрабіць. Гэта нічога не будзе вам каштаваць, але зможа напоўніць дзень святлом і радасцю. 

1. Прынясіце кубак кавы ці гарбаты свайму калегу.

2. Прыгатуйце прыемны падарунак маме ў свой дзень нараджэння. Для яе гэта таксама асаблівы дзень.

3. Адзінокаму пакупніку ў краме скажыце, што тая ці іншая рэч яму вельмі пасуе.

4. Апублікуйце школьную фатаграфію ў сацыяльных сетках і адзначце на ёй усіх сяброў, з якімі вы даўно не размаўлялі.

5. Разбярыце свае шафы, дастаньце рэчы, якія вы даўно не носіце, і аддайце іх тым, хто можа ў іх мець патрэбу.

6. Дапамажыце камусьці падняцца па лесвіцы або спусціцца з яе (асабліва ў снежнае надвор’е, калі прыступкі слізкія).

7. Пахваліце чыесьці сэлфі, нават калі вы не любіце сэлфі.

8. Скажыце адміністратару або афіцыянту, што вы ведаеце, якая нялёгкая ягоная праца і што яна патрабуе асаблівых навыкаў. Гэта напраўду так, але мала хто пра гэта задумваецца.

9. Пакіньце ва ўпадабанай кавярні або рэстарацыі добрыя чаявыя і запіску з падзякай за выдатную працу.

10. Купіце ежу ў вулічнага прадаўца і аддайце гэтую ежу бяздомнаму. Таксама можаце купіць бутэльку з вадой.

11. Пагаварыце з бяздомным, даведайцеся пра ягоную гісторыю.

12. Калі ў вас ёсць сябар, які нядаўна перажыў растанне з каханым чалавекам, падбадзёрце яго. Можаце таксама падарыць паштоўку, апісаўшы тыя якасці ды ўчынкі, якімі ён мог бы ганарыцца.

13. Усміхніцеся жанчыне з дзіцем, якое плача (звычайна ў такіх сітуацыях людзі незадаволеныя гучным плачам).

14. Спытайце пажылога чалавека аб тым, як яму жылося, калі ён быў вашага ўзросту, не залянуецеся і паслухайце ягоную гісторыю.

15. Паглядзіце любімы фільм вашых бацькоў, паслухайце іх любімыя песні і скажыце некалькі прыемных слоў пра гэта.

16. У чарзе ў краме прапусціце чалавека з невялікай колькасцю прадуктаў (бутэлькай вады, напрыклад).

17. Павітайцеся з незнаёмцамі ў вашым пад’ездзе (ліфце).

18. Зайдзіце ў школу ў кожны дзень і падзякуйце любімым настаўнікам за час, які яны патрацілі на вас.

19. Напішыце чалавеку, які калісьці вам дапамог, і спытайцеся, ці мае патрэбу ён сам у дапамозе.

20. Адпраўляючыся на сустрэчу са старымі сябрамі, купіце для іх які-небудзь падарунак.

21. Калі кіроўца трапіў у цяжкае становішча, дапамажыце яму памяняць кола, выехаць з загружанага паркавальнага месца і г. д.

22. Адкрываючы дзверы ў пад’езд, прытрымаеце іх для суседа, які ідзе за вамі.

23. Калі на вуліцы вы ўбачылі смецце, падніміце яго і кіньце ў скрыню.

24. Калі кагосьці несправядліва пакрыўдзілі, заступіцеся за яго. Гэта можа быць нават незнаёмы вам чалавек.

25. Зрабіце невялікі падарунак (шакаладку, напрыклад) прыбіральшчыцы, кандуктару або іншаму прадстаўніку абслуговага персаналу.

26. Будучы за стырном, прапускайце пешаходаў і аўтамабілі, якія выязджаюць.

27. Калі вы прачыталі часопіс або газету, пакіньце яе ў цягніку, аўтобусе ці іншым грамадскім транспарце.

28. Пазычце дробязь камусьці, хто стаіць у чарзе ў краме.

29. На адпачынку можаце прапанаваць турыстам сфатаграфаваць іх.

30. Пакідайце рэшткі ежы ля сметніцы, не выкідвайце іх.

Паводле «Хартыя97».

Калядаванне – адчуць праўдзівы драйв народнага гуляння (Фота)

Ганаровая грамадзянка Маладзечна Лідзія Князева: можа цяпер адважуся сказаць уладам пра музей

“Я рада, што я мама і ў мяне дзесяць дзяцей”. Для вялікай астравецкай сям’і збудавалі новы дом

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Топ-5 папулярных імёнаў 2015 года на Вілейшчыне

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце