weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
11.01.2016 11:31 ,

Калядаванне – адчуць праўдзівы драйв народнага гуляння (Фота)

Фота: забяспечана Воляй Тручач.

9 студзеня жыхары вёскі Краснае мірна глядзелі тэлевізар і рабілі дамашнія справы: маўляў, асноўныя навагоднія святы прайшлі – можна і адпачыць. Але не так тут было:

 “Тупу-тупу на памосце, прыехалі госці.

 Ні старыя, ні малыя, калядачкі маладыя.”

Група энтузіястаў, апантаных каляднай ды ўвогуле народнай справай, накіравалася калядаваць. Прапанавалі гэта зрабіць арганізатары вечарыны па Лібава-Роменскай у Маладзечне “Вячоркі”, натхняльнікам быў  Цімох Акудовіч.

Рыхтаваліся ўдзельнікі два тыдні, тэксты песень прапанаваў Цімох Акудовіч.

Большасць калядавала ўпершыню. І ад гэтага было яшчэ больш цікавей. Размеркавалі ролі: Каза (Дзяніс Краўчонак), Доктар (Ганна Кірылічава), Мядзведзь, іх было адразу два: мінскі (Алесь Галкоўскі) і, як мае быць, смаргонскі (Аляксандра Парфянюк), Бусел (Дзмітры Давыдаў), Цыганка (Марыя Шыцік), Баба (Вольга Трубач), Дзед (Цімох Акудовіч), сярод калядоўшчыкаў былі Ганна Шакель, Алег Чырыца, Наста Галкоўская, Андрэй Шыцік. Запявала калядныя песні Алена Мятлюк. Калядоўшчыца, якая несла калядную зорку, Наталля Чырвонцава.

Уборы кожны з герояў прыдумляў самастойна, пераважна імправізавалі. Адмысловы касцюм рабілі сабе Бусел, Доктар, Мядзедзі, Каза і Цыганка.

Амаль ва ўсе хаты, у якія мы заходзілі, нам адчынялі дзверы і шчыра частавалі.

Запомніўся выпадак, калі трапілі ў хату да цяжкахворай бабулі,  яна запыталася радасна: “Адкуль жа вы ўзяліся? Адкуль прыехалі?”. А мы адказваем: “Ідзём з далёкага краю, з-пад самага раю!” Ох, і заспявалі мы ёй, ох, і паказваў наш Мядзведзь з Смаргонскай акадэміі “цікавыя штукі”: і як баба бялізну мые, і як дзеці ў школу ідуць, і як хлопец да дзеўкі заляцаецца. А Каза так танцавала, што суседзі чулі. Доктар выпісаў адмысловы рэцэпт з пажаданнем 40 разоў паўсміхацца на дзень.

Паспявалі, пасмяяліся і вырашылі, што на гэтым спыняцца не трэба, а будзем і надалей раскручваць наша народнае кола.

Накалядавалі мы на багаты стол,  які зладзілі ў музеі традыцыйнай культуры і побыту ў Плябані. Калядоўшчыкам давалі  кілбасы, пячэнне, сала, закаткі, цукеркі і нават гарэлку. За ўтульную пляцоўку шчыра дзякуем дырэктару музея Але Ліхтаровіч.

А для тых, хто зацікавіўся і хоча пакалядаваць, у вас будзе магчымасць адчуць сапраўдны драйв народнага гуляння. Прыходзьце 13 студзеня а палове сёмай вечара на Лібава-Роменскую, 71 і паўдзельнічайце ў калядных вячорках.

“Мы скажам табе дзіва дзіўное,

Дзіва дзіўное, шчэ дзіўнейшое!”

Даведка “РГ”. “Вячоркі”  – гэта вечарыны, якія праходзяць два разы на месяц, пачынаючы з восені. На іх можна патанцаваць, паспяваць, даведацца пра цікавыя факты матэрыяльнай культуры нашых дзядоў. І ўсё гэта пад жывы гук капэлы “На таку”. Арганізатарамі вечароў з’яўляюцца: студэнцкае этнаграфічнае таварыства, цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна. Мэта вечарын: прыцягнуць увагу да народнай культуры беларусаў. 

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Фота забяспечана Воляй Трубач.

Ганаровая грамадзянка Маладзечна Лідзія Князева: можа цяпер адважуся сказаць уладам пра музей

“Я рада, што я мама і ў мяне дзесяць дзяцей”. Для вялікай астравецкай сям’і збудавалі новы дом

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Топ-5 папулярных імёнаў 2015 года на Вілейшчыне


Спонсар рубрыкі “ГРАМАДСТВА” – індывідуальны прадпрымальнік Алег Шульжыцкі.

Час імгненна ляціць наперад. Каб зрабіць усе справы, сучасны чалавек мяняе свае звычкі і абстаноўку вакол сябе.

Каб паспяваць за часам, мы робім для вас мэблю больш функцыянальнай і кампактнай, але ў тую ж чаргу змяшчальнай.

У студыі мэблі “Элета” вы можаце набыць кухні, шафы, дзіцячыя, гардэробныя, замовіць адкатныя дзверы. Стварыць непаўторны стыль дапаможа мэбля па індывідуальным праекце.

З мэбляй ад студыі “Элета” ваша жыццё стане больш камфортным.

Адрас: Маладзечна, вул. Віленская, д. 1, к. 111.

Кантактныя тэлефоны: (8029) 153-10-37 (Вэлком), (8033) 363-39-09 (МТС), (80176) 50-26-37.

ІП Шульжыцкі А.В. УНП 691882990

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце