weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
11.01.2016 12:07 ,

Майстроў ушу з васьмі краін збярэ ў Маладзечне турнір памяці Дзмітрыя Гвішыяні

Фота: з сайта rostov-on-don.dorus.ru.

У Маладзечне 23-24 студзеня пройдзе адзінадцаты міжнародны кубкавы турнір па ушу, прысвечаны памяці Дзмітрыя Гвішыяні.  У ім плануецца ўдзел прадстаўнікоў васьмі краін. 

Разам з беларускімі камандамі за ўзнагароды будуць змагацца спартсмены з Арменіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Спаборніцтвы пройдуць у спартыўна-забаўляльным цэнтры.

Турнір праводзіцца ў шасці узроставых групах – юнакоў і дзяўчат (14-15 гадоў), юніёраў і юніёрак (16-17 гадоў), сярод мужчын і жанчын (ад 18 гадоў). У кожнай з іх будзе не менш шасці вагавых катэгорый. Вынікі міжнародных спаборніцтваў будуць падводзіцца як у асабістым, так і ў камандным заліку.

Зборная Маладзечна ў мінулым годзе стала першай сярод каманд і ў сёлетнім турніры будзе абараняць свой тытул.

Адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 23 студзеня а 10 гадзіне. На наступны дзень паядынкі стартуюць у 9.00. Фінальныя сустрэчы будуць праходзіць з 15.00 да 17.00.

Маладзечанскі турнір прысвечаны памяці курсанта Ваеннай акадэміі Беларусі Дзмітрыя Гвішыяні.

У канцы лета 1999 ён разам з аднакурснікамі вяртаўся да месца вучобы на цягніку №660 Брэст-Мінск. У дарозе цеплавоз цягніка раптоўна загарэўся, маладыя людзі прынялі актыўны ўдзел у тушэнні пажару і эвакуацыі пасажыраў. У барацьбе з вогненнай стыхіяй курсант Гвішыяні атрымаў моцныя апёкі, трапіў пад струмень палаючага дызельнага паліва з прычыны выбуху паліўнага бака цеплавоза.

У ноч з 31 жніўня на 1 верасня ён памёр. У далейшым быў пасмяротна узнагароджаны ордэнам  “За Асабістую мужнасць”. Адным з захапленняў Дзмітрыя быў такі від спорту як ушу.

Калядаванне – адчуць праўдзівы драйв народнага гуляння (Фота)

Ганаровая грамадзянка Маладзечна Лідзія Князева: можа цяпер адважуся сказаць уладам пра музей

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце