weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.01.2016 12:35 ,

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

Фота: lebedevo.schools.by.

16 студзеня ў 12 дня таварыства “Тутэйшыя квэсты” сумесна з раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча праводзіць квэст у дзвюх дзеях: “Маладзечанскія Кірыл і Мяфодзій”. 

Падчас першай часткі вы даведаецеся пра жыццё і дзейнасць гісторыка, археолага, фалькларыста, літаратуразнаўцу, краязнаўцу Генадзя Каханоўскага.

Пра яго раскажа пісьменнік, краязнаўца, заснавальнік “Беларускай хаткі”, укладальнік фаліянта “Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак” Міхась Казлоўскі.

Адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 121 (бібліятэка “Верасок”)

Зарэгістравацца на мерапрыемства можна ў суполцы http://vk.com/pravintccvest  альбо па тэлефоне: (8029) 53-53-105.

Даведка “РГ”. Нарадзіўся Генадзь Каханоўскі 8 студзеня 1936 года ў вёсцы Дамашы. Вучыўся ў Лебедзеўскай сярэдняй школе, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне. Тут прайшоў шлях ад навуковага супрацоўніка да дырэктара музея, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Узбагаціў фонды музея шматлікімі экспанатамі, сярод якіх ёсць выключна рэдкія. У 1982 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Напісаў больш за дзесяць кніг, каля тысячы публікацый, шмат артыкулаў для энцыклапедычных выданняў. Пайшоў з жыцця 15 студзеня 1994 года.

Зінаіда Каханоўская і Надзея Харашэвіч гавораць пра сваіх мужоў, якіх ведалі ўсе, тое, чаго не ведаў ніхто

Генадзь Каханоўскі – памяці выток, наш гонар і сумленне…

Жонка Генадзя Каханоўскага: пра яго цяжкае дзяцінства, пра сямейныя “гыр-гыр”, пра бясконцыя вяселлі

ВІДЭА Жонка мастака Кастуся Харашэвіча: як віншаваў з 8 Сакавіка, як выбіваў майстэрні, як ад болю ўтапіў карціны

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце