weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
11.01.2016 16:59 ,

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

Гэта першы смяротны прыгавор сёлета.

У Вілейцы 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес прысуд 48-гадоваму мужчыне.

Яго прызналі вінаватым у наўмысным забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю асобай, якая раней учынiла забойства. Па гэтым артыкуле неаднаразова судзімага віляйчаніна прыгаварылі да выключнай меры – смяротнага пакарання, расказала прэс-сакратар Мінскага абласнога суда Анастасія Шудзянкова.

Таксама яго асудзілі па артыкуле “Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей” – прытым, раней яго ўжо судзілі за гэта. Прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год 10 месяцаў.

Па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначана выключная мера – смяротнае пакаранне (расстрэл).

Прысуд не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Як стала вядома “РГ”, здарэнне адбылося летась у ліпені ў прыватным доме ў Вілейцы. Мужчына ў нецвярозым стане падчас сваркі збіў віляйчанку, з якой жыў. Нанёс жанчыне шмат удараў кулакамі. У выніку ў яе – траўматычны шок, множныя пераломы рэбраў, разбітая правая доля печані… Ад траўмаў жанчына памерла на месцы. А ён сам выклікаў міліцыю.

Мужчына раней ужо быў судзімы за забойства, а таксама за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яго прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання, але Вярхоўны суд замяніў яе на 15 год калоніі.

Даведка “РГ”

Па інфармацыі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” ў нашай краіне за перыяд яе незалежнасці было прысуджана да смяротнага пакарання 334 чалавекі. Толькі 2012 год  быў адзіным, дзе смяротнае пакаранне не выносілася судамі.

У 2013 годзе Гродзенскі абласны суд па сукупнасці злачынстваў прыгаварыў віляйчаніна Паўла Селюна да выключнай меры пакарання – расстрэлу. Судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула прысуд у сіле. Прысуд прывялі ў выкананне.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне.

«Іменем Рэспублікі Беларусь»: расстраляны Павел Сялюн з Вілейкі

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд да расстрэлу забойцу з Вілейкі Паўлу Селюну

Не прабівайце многа лунак, не правярайце лёд нагой: парады, якія выратуюць жыццё на лёдзе

На Вілейшчыне ў пенсіянеркі скралі грошы і золата – агулам на 63 мільёны рублёў. Якая версія разглядаецца

У Вілейцы ад піратэхнікі пацярпеў пяцікласнік – хлопчыка шпіталізавалі

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце