weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.01.2016 14:18 ,

Аўтааматары гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму (+ Спіс людзей, да якіх можна звярнуцца па дапамогу)

Аўтааматар Міхаіл не баіцца снежнага надвор'я.

Кіроўцы аператыўна адрэагавалі на складаныя ўмовы надвор’я, якія ў краіну прынёс цыклон “Даніэла”, і гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі на дарозе.

Ініцыявалі стварэнне спісу добраахвотных выратавальнікаў пошукава-выратавальны атрад “Анёл” і суполка неабыякавых кіроўцаў “Целагрэйкін і КО”.

У першыя гадзіны стварэння спісу ў ім зарэгістравалася каля 80 аўтааматараў. Цяпер сваю дапамогу прапаноўваюць 160 кіроўцаў.

 У Маладзечне і Маладзечанскім раёне на дапамогу гатовыя прыйсці чацвёра кіроўцаў.

Кіроўца Аляксандр гатовы прыйсці на дапамогу тросам, лапатай, джыпам і галавой. Менавіта так ён пазначыў сваю дапамогу.

– Прызнацца па шчырасці, я не разумею гэтага ажыятажу з цыклонам. Звычайны снег, які некалькі гадоў таму быў звычайнай з’явай. Чаго ўсе так перапужаліся? Адзінае, што цяпер, бадай, машын болей. Але калі камусьці спатрэбіцца дапамога, я без праблем пад’еду і выцягну. Калі спатрэбіцца, і гарбату гарачую ў тэрмасе з сабой вазьму. 

Кіроўца Віталь прызнаецца, што пакуль яшчэ да яго з просьбай аб дапамозе ніхто не звяртаўся.

– Гэты спіс хутчэй страхоўка для кіроўцаў. Але я мяркую, што звяртацца па дапамогу людзі будуць бліжэй да вечара.

Са Смаргоні адгукнуўся адзін кіроўца – Дзмітры:

– Пакуль да мяне ніхто па дапамогу не звяртаўся, хаця снег у нас у Смаргоні ідзе з самай раніцы, а дарогі пакуль ніхто не спяшаецца чысціць.

Дзмітры расказаў, што прапанаваў сваю дапамогу адразу, як толькі даведаўся пра тое, што ствараецца гэты спіс:

– У наш час гэта вялікая рэдкасць, калі табе хтосьці гатовы прыйсці на дапамогу. Вось літаральна два тыдні таму ў маёй суседкі на дарозе заглухла машына, яна 40 хвілін галасавала, прасіла дапамогі і ніхто, уяўляеце сабе, ніхто не спыніўся, каб дапамагчы. Яна пазваніла мне і чакала яшчэ гадзіну, пакуль прыеду я.

А ў самога Дзмітрыя быў выпадак, калі ён быў вымушаны заначаваць у машыне.

– Ехаў на старой машыне, яна засела ў снезе, а потым увогуле заглухла і больш не завялася. А на двары ноч. Паблізу ні дамоў, ні машын. Давялося начаваць у машыне, а раніцай шукаць дапамогі. Таму і спачуваю тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі.

У Ашмянах, Астраўцы, Вілейцы  вам таксама дапамогуць выбрацца з гурбаў снегу.

Усе кіроўцы гавораць пра тое, што ім можна не толькі патэлефанаваць, але і звярнуцца па рацыі для аўтааматараў, у смаргонскую ці маладзечанскую “Без тармазоў”.

Мадэратар маладзечанскай рацыі Аляксандр расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што ад раніцы яшчэ не было ні аднаго паведамлення з просьбай аб дапамозе.

– Пыталіся толькі, ці расчышчаныя дарогі на Валожын, Мінск ці Вілейку. 

У нашым рэгіёне па дапамогу можа звярнуцца:

Маладзечанскі раён, 766-11-65 МТС і вэлком, Віталь

Маладзечна, 8-029-854-41-03 МТС, Уладзімір

Маладзечна, 8-033-631-69-40 МТС, Дзмітры

Маладзечна, 8-029-777-75-50 МТС,Аляксандр

Ашмяны, Астравец, Смаргонь, Вілейка, 8-029-108-03-47 вэлком, Вадзім

Смаргонь, 8-033-321-72-24 ці 8-025-529-62-42, Дзмітры

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце