weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
12.01.2016 11:10 ,

Гаспадарчыя пабудовы на Лібава-Роменскай знясуць

Фота: Настассі Роўды.

У бліжэйшы час жыхары дома №67 па вуліцы Лібава-Роменскай абавязаныя будуць вызваліць гаспадарчыя пабудовы ў двары.

Рашэнне аб зносе хлеўчыкаў у двары прыняў Маладзечанскі райвыканкам.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказала начальнік жыллёвага аддзела “Камунальніка” Вольга Шыцік.

– Прычына зносу ў тым, што гэтыя хлеўчыкі былі незаконна пабудаваныя 10 гадоў таму. У бліжэйшы час домакіраўніцтва павінна будзе абвясціць жыхароў  аб тым, каб яны вызвалілі гэтыя пабудовы ад сваіх рэчаў. І гаспадарчыя пабудовы неўзабаве знясуць.

Нагадаем, што ў снежні на дзвярах дома з’явілася абвестка аб тым, што жыхары павінны вызваліць свае хлеўчыкі ад рэчаў: 

Жыхары дома па Лібава-Роменскай змагаюцца за гаспадарчыя пабудовы ў двары

Тады гэтае рашэнне выклікала ў жыхароў незадаволенасць, яны дамагліся прыёму ў райвыканкаме. Жыхарка дома Жанна Вярбоўская расказвала “Рэгіянальнай газеце”, што ў іх доме няма ні балконаў, ні падвалаў, таму іншага месца, каб захоўваць рэчы, няма.

Месяц таму ўлады абяцалі разгледзець гэтае пытанне.

Як аказалася, не на карысць жыхароў. 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце