weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
12.01.2016 12:23 ,

На Вілейскім вадасховішчы налавілі рыбы на 23 мільёны рублёў (Фота ўлову)

Налавіў парушальнік і судакоў.

Супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры незаконнай здабычы рыбы з выкарыстаннем сеткі затрымалі жыхара Вілейскага раёна.

Адбылося гэта ў пачатку студзеня на Вілейскім вадасховішчы паблізу вёскі Несцеркі.

Улоў няўдалага парушальніка складаўся з 26 срэбных карасёў, 10  судакоў, пяці ляшчоў і чатырох шчупакоў. Агульная вага рыбы – 33 кілаграмы, расказаў старшы дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.

Улоў мужчыны. Фота забяспечана Уладзімірам Хіла.

Улоў мужчыны. Фота забяспечана Уладзімірам Хіла.

Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода перавысіла 23 мільёны рублёў. 

Паколькі навакольнаму асяроддзю нанеслі шкоду ў буйным памеры, Следчы камітэт у дачыненні да парушальніка распачаў крымінальную справу за браканьерства. Акрамя выплаты шкоды, яму трэба будзе паўстаць перад судом. За гэты від парушэння прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу або пазбаўлення волі на тэрмін да трох год.

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце