weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
12.01.2016 18:06 ,

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Наталля Табушава перадае ў дар карціну Мінскай духоўнай акадэміі.

Адкрыццё персанальнай выставы Наталлі Табушавай “Фарбы лета” пройдзе 15 студзеня ў выставачнай зале імя Сілівановіча. Пачатак – а 16 гадзіне.

Наталля Табушава – мастак, магістр мастацтвазнаўства. Нарадзілася ў Мінску. Выпускніца кафедры жывапісу мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і магістратуры гэтай установы. Працуе ў жанры партрэта, нацюрморта, пейзажа і сюжэтнай кампазіцыі.

– Яе любімы жанр – партрэт. У творчасці ёй цікава раскрыццё найбольш характэрных рыс сучаснага чалавека, псіхалогіі і стану яго душы, –  кажа навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Свае працы мастачка прадстаўляла на сямі персанальных выставах у Полацку, Мінску, Заслаўі. Прымала ўдзел у рэспубліканскіх, міжнародных і замежных выставах, пленэрах і конкурсах. Наталля  – лаўрэат міжнародных конкурсаў і прэміі Мінскага гарвыканкама, аўтар і кіраўнік пленэра “Дух гісторыі”.

Яе творы знаходзяцца ў фондах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША, дадала Надзея Аўдзей.

Карціна Наталлі Табушавай. Аўтапартрэт з Майстрам (М. Данцыгам). Забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Карціна Наталлі Табушавай. Аўтапартрэт з Майстрам (М. Данцыгам). Забяспечана Надзеяй Аўдзей.

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

У сераду ў Маладзечне адсвяткуюць Шчодры вечар – уваход вольны

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце