weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 29° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 29° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.01.2016 10:56 ,

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

Віляйчаніну вынеслі першы ў гэтым годзе смяротны прысуд.

11 студзеня прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” сустрэліся са сваякамі асуджанага да вышэйшай меры пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Я.

Яго першая жонка Наталля распавяла праваабаронцам пра асобу асуджанага і акалічнасці яго справы. 

“За краты ў 17 гадоў …”

Першы раз Генадзя асудзілі калі яму было 17 гадоў. Ён адабраў у п’янага мінака з сябрам бутэльку віна. Міліцыя знайшла іх вельмі хутка. Тады яму прысудзілі тры гады калоніі. Наталля і Генадзь сустрэліся, калі яму быў 21 год, як раз пасля вяртання з калоніі.

“Калі нашай дачцэ было два месяцы, ён зноў трапіў у турму. На гэты раз яму прысудзілі 15 гадоў за забойства. Ён разам са сваімі сябрамі абвінавачваўся ў забойстве Вячаслава Д. (віляйчаніна – ад рэд.) і ва ўдзеле ў забойстве і згвалтаванні дзяўчыны з Мінска”, – успамінае Наталля.

За гэта злачынства Генадзь быў прысуджаны да 15 гадоў турмы, аднак адседзеў 12 гадоў і ў 2001 годзе выйшаў на вольныя пасяленні ў Гродзенскай вобласці. Падчас знаходжання на вольным пасяленні ў Генадзя адбылася сутычка з адным мужчынам, і ён атрымаў яшчэ тры гады турмы.

Смяротны прысуд

Усяго Генадзь прыцягваўся да адказнасці пяць ці шэсць разоў, з іх цяпер ужо другі раз за забойства.

Абвінавачванне сцвярджала, што Генадзь забіў сваю сужыцельку. Некалькі дзён запар яны праводзілі час з сябрамі, ужывалі спіртныя напоі, пасля чаго раніцай мужчына выявіў труп сужыцелькі і сам выклікаў міліцыю.

“На судзе былі прадстаўлены толькі ўскосныя доказы яго віны. Калі на судзе паняты ўстаў, усе яго адказы на пытанні зводзіліся да “не памятаю”, “не ведаю”, “не бачыў”. Яго спыталі: “Вы падпісвалі дакумент, які следчы прадаставіў Вам у ходзе агляду месца злачынства? Вы чыталі, што там напісана?” Ён адказаў: “так”. Яго спыталі, ці ўсё там дакладна выкладзена. І ён адказаў: “так”. Калі справа тычылася нейкіх дэталяў і фактаў, то паняты спасылаўся, што нічога не памятае”, – адзначае Наталля.

Адзін з ключавых сведак па гэтай справе чатыры разы мяняў свае паказанні. Следства выявіла, што на целе жанчыны было 46 удараў кулаком. Пры гэтым усе сведкі ў адзін голас сцвярджаюць, што яны чулі 12-13 удараў.

Я ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне, але я заўсёды была супраць. Я лічу, што людзі не маюць права забіраць жыццё ў іншага чалавека. Калі чалавек здзейсніў цяжкае злачынства, калі яго віна даказаная, ён павінен быць прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Я ўвогуле вельмі здзіўленая, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе існуюць такія законы”, – распавяла былая жонка Генадзя Наталля.

Нагадаем, 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес першы ў гэтым годзе смяротны прысуд жыхару Вілейкі, абвінавачанаму па другой частцы артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю” за забойства сваёй сужыцелькі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

«Іменем Рэспублікі Беларусь»: расстраляны Павел Сялюн з Вілейкі

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд да расстрэлу забойцу з Вілейкі Паўлу Селюну

На Вілейшчыне ў пенсіянеркі скралі грошы і золата – агулам на 63 мільёны рублёў. Якая версія разглядаецца

У Вілейцы ад піратэхнікі пацярпеў пяцікласнік – хлопчыка шпіталізавалі


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце