weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.01.2016 14:12 ,

Справа аб карупцыі ў “Каменным Логу”: начальніка Ашмянскай мытні прыгаварылі да сямі гадоў заключэння

Начальніка Ашмянскай мытні прыгаварылі да сямі гадоў заключэння.

Былога начальніка Ашмянскай мытні прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі за карупцыйнае злачынства. Пра гэта паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.

Прысуд вынес Мінскі абласны суд 29 снежня 2015 года.

“Абвінавачанага прызналі вінаватым у тым, што ён прымаў матэрыяльныя каштоўнасці выключна ў сувязі з займаемай ім службовай пасадай, за патуранне па службе і выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар і прадстаўленых ім асобаў, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба павінна была альбо магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), здзейсненым паўторна ў асабліва буйным памеры, асобай, якая займае адказнае становішча”, – гаворыцца ў паведамленні.

Абвінавачанаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў, з пазбаўленнем спецыяльнага звання дзяржаўнага дарадчыка мытнай службы трэцяга рангу, з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы “беспадстаўнае ўзбагачэнне” ў памеры 238 405 860 рублёў (каля 12,5 тысячы долараў) і дзяржпошліну ў памеры 11 920 293 рублёў. Адзначана, што прыгавор ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законным парадку.

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра былога начальніка Ашмянскай мытні, які займаў гэту пасаду з таго моманту, калі раскрылася карупцыйная схема ў пункце пропуску “Каменны Лог”.

Нагадаем, 3 красавіка, Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта, распавёў пра выяўленую карупцыйную схему ў дзейнасці Ашмянскай мытні. Паводле яго слоў, у злачынную дзейнасць быў уцягнуты ледзь не ўвесь асабовы склад мытнага паста “Каменны Лог”.

Як паведамляў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, мытнікі за хабар ад 250 да 3000 долараў ЗША (у залежнасці ад колькасці перамяшчаемых грузаў) бесперашкодна прапускалі буйныя партыі розных тавараў праз беларускую мяжу ў пункце пропуску “Каменны Лог”.

Адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячны “аклад” у 1000 долараў прыкрываў мытнікаў, паведамляючы, дзе і калі будуць праводзіць праверку.

У КДБ расказалі, што па месцы жыхарства удзельнікаў групы канфіскавана наяўнымі больш за 2,2 мільёна долараў ЗША.

Усяго па справе аб карупцыі ў “Каменным Логу” затрымалі 19 чалавек.

Паводле tut.by.

Гаспадарчыя пабудовы на Лібава-Роменскай знясуць

Цыклон “Даніэла” прынёс у краіну снегапады, ад чацвярга пачнецца мароз (+цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце