weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
12.01.2016 10:12 ,

Цыклон “Даніэла” прынёс у краіну снегапады, ад чацвярга пачнецца мароз (+цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Фота: Аўгінні Манцэвіч.

У краіну прыйшоў цыклон “Даніэла”. Сіноптыкі прагназуюць, што найбольш складаныя ўмовы надвор’я нас чакаюць да абеду, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Ратавальнікі на час снегападаў людзям, асабліва сталага веку, раяць без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу. Ні ў якім разе нельга карыстацца няспраўным кацельным абсталяваннем, тое ж тычыцца электраабагравальнікаў. Аўтаўладальнікам рэкамендуюць адмовіцца ад паездак, асабліва далёкіх, а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі працы снегаўборачнай тэхнікі. Тым, хто дабіраецца на працу грамадскім транспартам, варта ўлічваць, што моцны снегапад можа прывесці да збояў у яго працы.

Сіноптыкі зазначаюць, што “Даніэла” не будзе такой жорсткай, як цыклон “Хаўер”, што абрынуўся на Беларусь 15 сакавіка 2013 года.

Тым не менш, будзьце пільнымі і асцярожнымі. Дапамагайце блізкім і проста незнаёмым.

У сераду, 13 студзеня, цыклон пойдзе на паўночны захад Расіі, але яго ўплыў яшчэ захаваецца, хоць ападкі будуць менш інтэнсіўнымі. Месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах моцны парывісты вецер.

З ростам атмасфернага ціску надвор’е палепшыцца, але з паўночна-заходнімі вятрамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра і тэмпературны фон пачне паніжацца. На большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ад чацвярга пачне халадаць.

Да выхадных усталюецца марознае надвор’е.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

13 студзеня

ад -1 да -8, па поўдні краіны ад 0 да +2

ад 0 па поўдні да -10 па поўначы

14 студзеня

ад -1 па паўднёвым усходзе да -13 па паўночным захадзе

ад -1 па паўднёвым усходзе да -13 па паўночным захадзе, па паўночным захадзе пры праясненнях паветра астудзіцца да -16

15, 16 студзеня

ад -10 да -17; у паўднёвых раёнах на працягу сутак ад -7 да  -13

ад -14 да -21, пры праясненнях ад -22 да -25

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём у Вілейцы было 16 студзеня 1972 года, слупок тэрмометра апусціўся да -29. Паветра найбольш прагрэлася 17 студзеня 1993 года – да +7.

У Валожыне самым халодным днём было 12 студзеня 1987 года, тады слупок тэрмометра апусціўся да -25. А самым цёплым днём было 12 студзеня 2005 года, паветра прагрэлася да +7,5.

У Ашмянах самым халодным днём было 14 студзеня 1985 года, тэмпература паветра была -27,7. Самым цёплым днём было 17 студзеня 1993 года, слупок тэрмометра падняўся да +7.

Паводле “Нашай Нівы”.

Калядаванне – адчуць праўдзівы драйв народнага гуляння (Фота)

Ганаровая грамадзянка Маладзечна Лідзія Князева: можа цяпер адважуся сказаць уладам пра музей

“Я рада, што я мама і ў мяне дзесяць дзяцей”. Для вялікай астравецкай сям’і збудавалі новы дом

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

Зімовыя пейзажы раніцы на Валожыншчыне (Фота)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце