weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
13.01.2016 10:40 ,

На Мядзельшчыне рыхтуюць міжнародную канферэнцыю па Нарачанскай аперацыі 1916 года

Памятны знак на Мядзельшчыне.

У сакавіку 2016 года на Мядзельшчыне мяркуюць правесці міжнародную навукова-гістарычную канферэнцыю “Нарачанская аперацыя 1916 года: гісторыя і сучаснасць”.

Пройдзе яна ў шэрагу іншых памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя падзей на расійска-германскім фронце Першай сусветнай вайны.

На канферэнцыі збіраюцца абмеркаваць падзеі Нарачанскай наступальнай аперацыі, тэмы вайны і мірнага жыцця ў 1915-1918 гадах у раёне  аперацыі,  ушанавання памяці загінулых у часе Першай сусветнай вайны і іншыя.

Па выніках працы канферэнцыі плануюць выдаць зборнік матэрыялаў, расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валеры Люштык.

На сайце Нацыянальнага парку збіраюць інфармацыю па тэме Нарачанскай аперацыі (знайсці яе можна ў раздзеле “Канферэнцыя”). Дасылаць вашы матэрыялы можаце на паштовую скрыню naroch1916_100@mail.ru.

Даведка “РГ” Нарачанская аперацыя –  наступленне расійскага войска на Усходнім фронце ў сакавіку 1916 года ў ваколіцах возера Нарач. Наступленне распачалося па просьбе саюзнікаў у сувязі з цяжкім становішчам пад Вердэнам.

У выніку Нарачанскай аперацыі ахвярамі сталі больш за 120 тысяч салдат і афіцэраў ваюючых бакоў. Падзеі адбываліся галоўным чынам на тэрыторыях Мядзельшчыны, Вілейшчыны і Пастаўшчыны.

Галіна Буркевіч: Пра міліцыянера і дзяўчынку ў магазіне

Як кравецкая справа дапамагла прайсці вайну Івану Капцюгу з Вілейкі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце