weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
13.01.2016 09:22 ,

Навукоўцы: людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру

Фота: subscribe.ru.

Амерыканскія навукоўцы лічаць, што людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру. Да такой высновы яны прыйшлі пасля правядзення шэрагу навуковых эксперыментаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як тлумачаць навукоўцы, справа не толькі ў смакавых прыхільнасцях, але і рэакцыі арганізма на адсутнасць салодкага. Пасля спажывання шакаладу або цукерак у чалавека можа ўзнікаць залежнасць, падобная да наркатычнай, сцвярджаюць спецыялісты. І нават тыя, хто выконвае строгую дыету і адмаўляецца ад забароненых прысмакаў, усё роўна спажываюць “схаваны” цукар разам з сумесямі спецый, хлебам і некаторымі іншымі прадуктамі.

Даследчыкі звяртаюць увагу, што натуральныя цукры – напрыклад, лактоза і фруктоза – менш шкодныя для арганізма, чым трысняговы цукар і цукар з буракоў. Выкарыстоўваючы натуральныя цукры, чалавек задавальняе патрэбнасць арганізма ў салодкім з меншай шкодай для фігуры, нагадваюць навукоўцы. Аматарам салодкага таксама рэкамендуецца ўключаць у свой рацыён больш прадуктаў, багатых бялком і клятчаткай.

«Наша Ніва» паводле БелТа.

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

У сераду ў Маладзечне адсвяткуюць Шчодры вечар – уваход вольны

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце