weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
13.01.2016 13:01 ,

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі.

Такая прапанова паступіла ад памочніка прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыла Рудога.

– У Беларусі адпачынак па доглядзе за дзецьмі з’яўляецца адным з самых працяглых – тры гады, у Расіі – паўтара, у Казахстане – адзін. Эфект ад працягласці адпачынку па доглядзе за дзецьмі неадназначны, – піша Кірыл Руды ў артыкуле, апублікаваным у апошнім выпуску “Белорусского эканомического журнала”.

У ліку плюсаў працяглага адпачынку памочнік прэзідэнта бачыць паляпшэнне здароўя мамы і дзіцяці, стварэнне ўмоў для паспяховага груднога кармлення.

– Пры гэтым большасць жанчын на працягу чатырох-шасці тыдняў аднаўляецца пасля родаў, калі няма ўскладненняў. Таму многія еўрапейскія краіны даюць аплачваемы адпачынак менавіта на гэты перыяд, – канстатуе памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях.

Па яго меркаванні, працяглы адпачынак па доглядзе за дзіцем мае шэраг мінусаў:

1. Аказвае адмоўны ўплыў на колькасць рабочай сілы, валавы ўнутраны прадукт і стварае дадатковыя стымулы да дыскрымінацыі на рынку працы.

– Гэта перашкаджае накапленню досведу і прыводзіць да больш нізкіх заробкаў жанчын. У цэлым, даказана, што адпачынак па доглядзе за дзіцем да аднаго года неабходны для паспяховага развіцця дзіцяці і забяспечвае здароўе маці, а адпачынак звыш двух гадоў не мае пэўных пераваг для здароўя і развіцця, – падкрэслівае Руды.

Ён лічыць, што апошнія дадзеныя ўказваюць на аб’ектыўную магчымасць скараціць у краіне адпачынак па доглядзе за дзіцем да двух гадоў.

– Па-першае, для груднога кармлення аптымальным з’яўляецца тэрмін два гады. У Беларусі 19% дзяцей ва ўзросце да шасці месяцаў былі выключна на грудным кармленні, а 41,4% – пераважна на грудным. У сярэднім па краіне працягвалі знаходзіцца на грудным кармленні 27,9% дзяцей ва ўзросце 12-15 месяцаў і 11,5% ва ўзросце 20-23 месяцы, – канстатуе памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, 66,1% беларускіх дзяцей ва ўзросце да шасці месяцаў і 66,5% ва ўзросце да 23 месяцаў знаходзіліся на штучным кармленні.

2. Датэрміновы выхад жанчын на працу.

У сярэднім у апошнія гады ў краіне налічвалася каля 110 тысяч родаў у год, колькасць жанчын, якія датэрмінова выйшлі з дэкрэтнага адпачынку, – 14 тысяч (10-13%).

– Такім чынам трохгадовы дэкрэтны адпачынак паўнацэнна выконвае сваю функцыю толькі ў першыя два гады. Дадатковы год з’яўляецца, хутчэй, вынікам недахопу дашкольнай інфраструктуры, звычкі і іншых прычын, не звязаных на прамую па доглядзе за дзіцем, – піша Кірыл Руды.

 Скарачэнне дэкрэтнага адпачынку на год можа забяспечыць рост эканомікі на 2,3%, адзначана ў артыкуле.

Дзмітры Заяц, БелаПАН.

Навукоўцы: людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце