weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
13.01.2016 21:07 ,

“Сертыфікаваць тавар проста, але іпэшнікі не хочуць гэтым займацца”

Фота: Настассі Роўды.

11 студзеня ў Мінску прайшоў сход іпэшнікаў пад назвай “Антыкрызісны форум”. На ім дробныя прадпрымальнікі зноў папрасілі ўрад адмяніць дзеянне Указа нумар 222, вядомага як “Указ аб сертыфікатах”. Але не ўсе эксперты згодныя з гандлярамі. "Еўрарадыё" пагутарыла з Андрэем Шчарбаковым, які кіруе фірмай, што ўжо некалькі гадоў за грошы дапамагае прадпрымальнікам аформіць усе патрэбныя дакументы, у тым ліку, ненавісныя сертыфікаты, пратаколы і дэкларацыі. Ён кажа, што ўсё зусім не так страшна, як апісваюць іпэшнікі.

Еўрарадыё: Звяртаюцца да вас прадпрымальнікі?

Шчарбакоў: Звяртаюцца. Ёсць нават такія, якія яшчэ тры гады таму ўсё зрабілі і цяпер праблем не маюць. А ёсць такія, якія звяртаюцца, даведваюцца кошт за выпрабаванні ў беларускай лабараторыі, і адразу кажуць: усё, далей можаце не працягваць. То бок гэта для іх вельмі дорага. Хаця кошт цалкам нармальны. Асабліва, калі ўлічыць, што пратаколы дзейнічаюць тры гады і іх можна выкарыстоўваць для далейшых партый. У дадатак, прадпрымальнікі ж могуць аб’яднацца.

Еўрарадыё: Вы кажаце, што працэдура адносна недарагая. Колькі яна каштуе?

Шчарбакоў: Усё залежыць ад таго, якім таварам займаецца прадпрымальнік. Максімальна дорага для тых, хто хоча ахапіць як мага больш. Вось каму я не магу пазайздросціць, то гэта ўладальнікам кропак і крамаў з вялікім асартыментам дзіцячай вопраткі. Дзе дзіця можна апрануць з ног да галавы. Ім нерэальна дорага. А калі гэта, скажам, дарослы абутак, то гэта зусім нядорага. Калі гэта вопратка, то таксама. Скажам, кітайскія курткі. Шмат розных, але курткі. Гэта таксама вельмі проста.Кошты такія: вось, скажам, чалавек абуткам займаецца. Абутак бывае двух відаў – з натуральнай скуры і са штучнай. Вось бярэм скуразамяняльнік, на плоскай падэшве і з абцасам. Нам патрэбныя два прыклады. Правесці іх даследаванні ў лабараторыі будзе каштаваць 4-6 мільёнаў. Але пратаколы даследаванняў гэтых пар будуць дзейнічаць тры гады. І на працягу гэтых трох гадоў ты зможаш увозіць неабмежаваныя партыі такога абутку.

Еўрарадыё: У чым тады праблема, на ваш погляд? Чаму прадпрымальнікі не хочуць рабіць дакументы?

Шчарбакоў: Праблема ў тым, што яны хочуць гандляваць самым танным таварам. Яны прыязджаюць у Расію, ідуць на самы танны рынак і бяруць самы танны тавар. Гэта тое самае, што прыехаць да нас на “Ждановічы” і, купіўшы джынсы, патрабаваць разам з імі добрыя сапраўдныя накладныя і сертыфікаты на іх. Каб усё было прыгожа. Людзі на расійскіх рынках у шоку – чаго вы ад нас хочаце? Ідзіце на аптовы рынак і там набывайце тавар для продажу у сябе ў Беларусі. Хай у Польшчы на рынку паспрабуюць папрасіць дакументы – з іх пасмяюцца толькі. Але на рынках у Расіі самыя нізкія кошты, бо тавары там нелегальныя.

Алесь ПІЛЕЦКІ, «Еўрарадыё». Цалкам публікацыю чытайце на сайце «Еўрарадыё».


Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Аўтааматары гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму (+ спіс людзей да якіх можна звярнуцца па дапамогу)

“Я рада, што я мама і ў мяне дзесяць дзяцей”. Для вялікай астравецкай сям’і збудавалі новы дом

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце