weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
13.01.2016 10:10 ,

У Беларусі адпусцілі цэны на шэраг харчовых тавараў і паслуг

Адпусцілі цэны на шэраг харчовых тавараў.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 студзеня 2016 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

Цяпер адсутнічае неабходнасць у рэгуляванні шэрагу харчовых тавараў (хлеб, мяса, яйка курынае, малочныя прадукты, дзіцячае харчаванне). Гэта абумоўлена шырокім асартыментам прадукцыі і канкурэнцыяй сярод вытворцаў.

Рэгулявацца цэны на названыя харчовыя тавары будуць пры значным росце цэн пры ажыццяўленні аналізу сітуацыі на харчовым рынку і на часовы тэрмін – але не больш за 90 дзён на працягу аднаго года. Паведамілі ў прэс-службе.

Якія тарыфы не будуць рэгуляваць

Пастановай выключаецца рэгуляванне тарыфаў на шэраг паслуг, напрыклад, на прафілактычныя і абавязковыя медыцынскія агляды грамадзян. Гэта звязана з тым, што плату за іх праходжанне ў асноўным ажыццяўляюць суб’екты гаспадарання.

Не будуць рэгулявацца таксама тарыфы на прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў карыстальнікам сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем таксафона. Гэта  страціла актуальнасць.

Пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Пастановай ад 17 студзеня 2014 года былі зацверджаныя пералікі сацыяльна значных тавараў і паслуг. Колькасць сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, год таму была паменшаная. У пераліку пакінулі важнейшыя харчовыя тавары першай неабходнасці:

1. Недарагія віды хлеба без дабавак і няздобныя булачныя вырабы.

2. Мяса (ялавічына, свініна).

3. Курынае мяса і курыныя яйкі.

4. Пастэрызаванае малако і кефір, смятана, тварог.

5. Сухія сумесі, кашы, кансервы і сокі для дзіцячага харчавання.

6. Паслугі аздараўленчых лагераў.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, згодна з пастановай, рэгулявалі цэны на свежую гародніну (бульбу, капусту, буракі, моркву, цыбулю рэпчатую, агуркі, памідоры) і яблыкі – за выключэннем тых, якія прадаюць вымытымі, адкалібраванымі і расфасаванымі ў перфараваныя пакеты; цвёрдае паліва, паліўныя брыкеты і дровы для насельніцтва; некаторыя віды паслуг (рытуальныя, агульных аддзяленняў лазняў і іншыя).

“Наша Ніва” паводле БелаПАН.

Ацяпленне ў кватэрах, якія пустуюць, падаражэла амаль у два разы

З 12 студзеня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах

У рэгіёнах падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Праезд на чыгунцы даражэе на траціну

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце