weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
13.01.2016 13:26 ,

У Вілейцы прэзентавалі зборнік вершаў Барыса Манцэвіча

Барыс Манцэвіч.

Намаганнямі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік выйшаў першы зборнік вершаў віляйчаніна Барыса Манцэвіча “Эстафета”.

У ім сабраныя вершы разнастайныя: пра вайну, каханне і сям’ю, любоў да Вілейкі і Беларусі…

Нядаўна адбылася прэзентацыя кнігі. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся супрацоўнікі, удзельнікі літаратурнай гасцёўні “Дамінанта душы” і іншыя аматары паэзіі.

Найперш пазнаёмілі з героем урачыстасці і зборнікам вершаў. Барыс Флоравіч расказаў пра жыццёвы і творчы шлях, прачытаў вершы. Працягнулі знаёмства з яго творчасцю бібліятэкары і госці мерапрыемства.

У гэты дзень гучалі не толькі вершы паэта. Клаўдзія Дубовік прысвяціла аўтару зборніка свой верш.

Цёпла і душэўна расказвалі пра Барыса Манцэвіча Антаніна Гарчакова, Галіна Капцюг, Вольга Коласава, Таццяна Захарыч і іншыя.

Паэт Уладзімір Цанунін падарыў герою ўрачыстасці свой зборнік вершаў і разам з Таццянай Захарыч праспяваў песню ў яго гонар.

Зборнік “Эстафета” ў падарунак ад аўтара і з яго аўтографам атрымалі на памяць многія ўдзельнікі.

– Сустрэча атрымалася вельмі цёплая і прайшла на адным дыханні, – кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Людміла Тонкавіч.  – Асабліва ўразіла выступленне Барыса Флоравіча: як ён шчыра і душэўна расказваў пра сваю сям’ю, Радзіму, родную беларускую мову. Недарэмна па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі казалі шмат цёплых слоў і аўтару, і супрацоўнікам бібліятэкі.

Даведка “РГ” Барыс Манцэвіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў сям’і беларускіх настаўнікаў на Мёршчыне. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі філфака БДУ ў 1957 годзе працаваў на розных журналісцкіх пасадах у вілейскай і бярэзінскай раённых газетах. Жыве ў Вілейцы.

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце