weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
14.01.2016 16:16 ,

Адпачываем на выхадных. Кіно: настальгія па савецкім дзяцінстве ці як выжыць у апакаліпсе

Вярнуць святочны настрой, перамясціцца ў савецкі час, альбо парагатаць даўпаду ў кінатэатры. Гэта дапаможа вам расслабіцца на выхадных, забыцца на ўсе праблемы.

Для ўсіх настальгуючых па савецкім дзяцінстве расійскі кінематограф падрыхтаваў карціну “Маё піянерскае 2”. Сябры паехалі ў піянерскі летнік. Там іх чакаюць самыя розныя прыгоды, яны нават знойдуць скарб, паўдзельнічаюць у дуэлях і паходзяць па пячорах. А галоўнае, што яны сустрэнуць першае каханне.

“Спачатку яны пазбавілі нас электраэнергіі і пагрузілі наш свет у цемру і хаос. Пасля захапілі гарады, разбурыўшы ўшчэнт. Затым яны адабралі нашы жыцці пры дапамозе невылечнага віруса. Самае жахлівае, што Іншыя ўжо былі сярод нас і знішчалі тых, хто перажыў першыя хвалі.” Іншыя рыхтуюцца да наступнай, пятай хвалі. Як змагацца з Іншымі, калі іх не адрозніш ад другіх людзей? Як выжаць у свеце, дзе не можаш давяраць нікому?

Кадр з фільма. Фота tad7.livejournal.com.

Кадр з фільма. Фота tad7.livejournal.com.

Фантастыка “5-я хваля” прапануе ўсё, што любяць аматары апакаліптычных карцін: чалавецтва на мяжы вымірання, спецэфекты застрашваюць тых, хто яшчэ не спалохаўся, але ёсць адчайныя героі, якім ёсць дзеля чаго змагацца за жыццё, свой дом і сваіх блізкіх.

Кадр з фільма. Фота kinobrest.by.

Кадр з фільма. Фота kinobrest.by.

Паглядзім прэм’еры мінулых тыдняў: экстрым ці гумар

Калі вы даўно былі ў кінатэатры, то вас прыемна здзівіць рэпертуар. Галоўнае, гэта вызначыцца, чаго вы хочаце. Калі расслаблення і гумару, то для вас “Самы лепшы дзень”, “Іван Царэвіч і Шэры Воўк3”і “Галасы вялікай краіны”.

Калі вы шукаеце вострых уражанняў, звярніце ўвагу на стужку “Мафія: Гульня на выжыванне”, і асабліва драму “Выжыўшы”.

На гэтым тыдні вы зможаце працягнуць святочны настрой пад караоке-камедыю “Самы лепшы дзень”.

Калі вам хочацца вострага і дынамічнага сюжэта з адценнем небяспекі і экстрыму – для вас не заканчваецца пракат баевіка “На грабяні хвалі”. Спецагент укараняецца ў банду зладзеяў, якія не могуць жыць без экстрэмальных відаў спорту. Агент вядзе складаную гульню, у канцы якой давядзецца выбіраць, на чыім ён баку.

Агляд фільмаў, якія выйшлі ў прэм’ерны пракат на мінулым тыдні: “Іван Царэвіч і Шэры Воўк 3”“Мафія: Гульня на выжыванне”“Галасы вялікай краіны”,  “Выжыўшы”.

Кадр з фільма. Фота dzerginsk.by.

Кадр з фільма. Фота dzerginsk.by.

Рэпертуары глядзіце тут.

Канцэрты

У Вілейцы 15 студзеня ў Палацы культуры адбудзецца юбілейны вечар. Прымеркаваны ён да 35-гадовага юбілею Палаца.

На свята запрасілі былога саліста “Песняроў” Валерыя Скаражонка, групу “Браты Славяне”, ансамбль казацкай песні “Бацька Атаман”.  Таксама ў праграме творчыя выступленні працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Вілейшчыны, паведаміла намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Пачатак – а 18:00. Уваход платны.

А 17 студзеня ў Палацы культуры ў 15:00 адбудзецца дабрачынны святочны канцэрт “Святло Ражства Хрыстова”. Ён ужо стаў традыцыйным для Вілейкі.

Выступяць царкоўныя хары з Вілейка і Мінска, мастацкія калектывы ўстаноў культуры і адукацыі райцэнтра.

Перад пачаткам канцэрта на другім паверсе пройдуць выставы духоўнай літаратуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з вілейскай гімназіі №2 і цэнтра эстэтычнага выхавання. Уваход вольны.

У Вілейцы прэзентавалі зборнік вершаў Барыса Манцэвіча

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце