weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
14.01.2016 17:15 ,

Прызначылі новага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама

Фота: rbc.ru.

Ад 12 студзеня начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама прызначалі Алесю Лукоўскую. 

Яна вучылася ў  школе №11 Маладзечна. Скончыла ў 2004 годзе Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (факультэт французскай мовы).

Працавала настаўніцай французскай мовы ў школе №11. Пасля заняла пасаду першага сакратара Маладзечанскага райкама ГА БРСМ.

У 2013 годзе стала  намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Аляксандр Рамановіч 27 лістапада пайшоў у адстаўку ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”.

У Маладзечанскім аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі змяніўся кіраўнік

Школа навучыла пісаць дыктоўкі ў дзве рукі і танцаваць вальс. Пра школьныя гады ўспамінаюць вядомыя маладзечанцы

15 гісторый 15 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце