weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
14.01.2016 12:35 ,

Юбілейны вечар і дабрачынны святочны канцэрт пройдуць у Вілейскім Палацы культуры

Дзве імпрэзы пройдуць у бліжэйшыя дні ў Палацы культуры.

15 студзеня ў Палацы культуры адбудзецца юбілейны вечар. Прымеркаваны ён да 35-гадовага юбілею Палаца.

На свята запрасілі былога саліста “Песняроў” Валерыя Скаражонка, групу “Браты Славяне”, ансамбль казацкай песні “Бацька Атаман”.  Таксама ў праграме творчыя выступленні працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Вілейшчыны, паведаміла намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Пачатак – а 18:00. Уваход платны.

А 17 студзеня ў Палацы культуры ў 15:00 адбудзецца дабрачынны святочны канцэрт “Святло Ражства Хрыстова”. Ён ужо стаў традыцыйным для Вілейкі.

Выступяць царкоўныя хары з Вілейка і Мінска, мастацкія калектывы ўстаноў культуры і адукацыі райцэнтра.

Перад пачаткам канцэрта на другім паверсе пройдуць выставы духоўнай літаратуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з вілейскай гімназіі №2 і цэнтра эстэтычнага выхавання.

Уваход вольны.

Рэпертуар на 15-21 студзеня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

 
 
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце