weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.01.2016 12:04 ,

У Мядзеле разам з маладзечанцамі разыгралі Кубак Дваровай лігі, “Ашмяны” гулялі з астраўчанамі і іншыя навіны спорту з Вілейкі і Мядзела

У розных гарадах рэгіёна гулялі ў міні-футбол.

Гульні чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе працягнуліся 9 студзеня.

У групе “Поўнач” “Меліяратар” з Астраўца прымаў “Ашмяны”. Першы тайм астраўчане выйгралі 5:2. Але выніковы лік быў усё ж на карысць ашмянцаў 12:8. Сем галоў у “Ашмянаў” забіў Дзмітры Купнеўскі.

“Вілія” са Смаргоні прапускала гэты тур.

У Мядзеле разыгралі Кубак Дваровай лігі

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 8 студзеня прайшлі гульні Кубка Дваровай лігі Мядзельскага раёна. Удзельнічалі шэсць камандаў. Былі яны са Свіры, Сватак, Нарачы, дзве – з Мядзела. Прыехалі госці з Маладзечна, каманда “Old School”. 

У выніку каманда  “Зайцы” з Мядзела стала пераможцам і атрымала Кубак. Яшчэ адны мядзельчане, з “Юнацтва” –  на другім месцы. Маладзечанцы з “Old School” былі трэцімі. 

– Радуе тое, што турнір удалося арганізаваць на высокім узроўні і вялікая колькасць заўзятараў падтрымлівала свае каманды, – расказаў капітан ФК Union Naroch Аляксей Раброў. – Самае галоўнае, што людзі атрымалі задавальненне і добра бавілі час. Спадзяюся, што ў наступны раз зможам правесці турнір больш цікава.

У Мядзеле стартуе чэмпіянату раёна па міні-футболе

У мясцовым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры на 20 студзеня намечаны старт чэмпіянату раёна па міні-футболе. Гэта будзе ўжо чацвёрты чэмпіянат.

У ім прымуць удзел не менш за 10 камандаў, расказаў дырэктар цэнтра Андрэй Русак.

Згуляюць яны паміж сабой у адзін круг. Летась пераможцам чэмпіянату стала каманда цэнтра “Зубраня”.

У спартакіядзе ў Вілейцы перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму

На Вілейшчыне падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў. Удзельнічалі ў ёй  20 камандаў. Цягам года яны змагаліся ў розных відах спорту. Сярод якіх былі баскетбол, лёгкаатлетычны крос, мнагаборства, плаванне, настольны тэніс, міні-футбол, шашкі, гіравы спорт і іншыя.

Па выніках усіх відаў перамагла ў спартакіядзе каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. На другім месцы прадстаўнікі “Зеніт-БелОМА”, на трэцім –  супрацоўнікі “Энергазбыту”, расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.

Віляйчанку ўключылі ў склад зборнай Беларусі па плаванні

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

Майстроў ушу з васьмі краін збярэ ў Маладзечне турнір памяці Дзмітрыя Гвішыяні

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце