weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
15.01.2016 09:21 ,

У суботу прыйдзе новы цыклон, ён павялічыць вышыню снежнага покрыва на 10-15 сантыметраў

Новы паўднёвы прынясе вялікія снегапады.

Новы паўднёвы цыклон, які прыйдзе ў Беларусь у суботу, 16 студзеня, прынясе вялікія снегапады і па інтэнсіўнасці будзе падобны на цыклон “Даніэла”. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.

Паводле яго слоў, вышыня снежнага покрыва па краіне, як мяркуецца, павялічыцца на 10-15 сантыметаў. Снег будзе ісці па ўсёй краіне, але цэнтр цыклона будзе знаходзіцца над Гомельскай вобласцю.

У гэты дзень у краіне плануюць аб’явіць аранжавы ўзровень небяспекі. 

– Такога ўраганнага ветру не будзе, як пры “Хаўеры” (цыклон 2013 года, які адносіцца да найвышэйшага, чырвонага, узроўню небяспекі), калі ён дасягаў 25 м/с, але ўсё роўна будзе мяцеліца і парывы да 14 м/с, – расказаў Рабаў.

На большай частцы Беларусі ў суботу снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, па паўднёвым усходзе – наліпанне мокрага снегу і галалёд, парывісты вецер. Тэмпература паветра па краіне будзе кантрастнай – ноччу ад -2 па поўдні да -15 па поўначы, днём чакаецца ад 0 да -2 па поўдні да -10 па поўначы.

У нядзелю цыклон пачне сыходзіць, яго ўплыў на Беларусь яшчэ захаваецца, але надвор’е наладзіцца і будзе ўжо больш спакойным. 

Спецыяліст таксама адзначыў, што ў новага цыклона пакуль няма назвы, бо імя прысвойваецца Свабодным інстытутам Берліна непасрэдна пасля ўтварэння цыклона. Мяркуецца, што цыклон з’явіцца на метэаралагічных картах у пятніцу.

«Наша Ніва» паводле .

Прызначылі новага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама

У свежым нумары “РГ”: у Вілейцы вынеслі першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд (падрабязнасці)

Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці змяняецца жыццё з маразамі?

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце