weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
15.01.2016 14:57 ,

Юныя скрыпачы з Вілейкі сталі лаўрэатамі міжнароднага конкурсу-фестывалю

Віляйчане з узнагародамі.

Чацвёрты міжнародны конкурс-фестываль “Славянскія сустрэчы” праходзіў у Мінску з 9 па 11 студзеня.

У ім удзельнічалі юныя выканаўцы з Беларусі, Азербайджана, Расіі і Кітая.

Сярод лаўрэатаў конкурс-фестывалю – юныя скрыпачы, навучэнцы Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў.

У намінацыі “сольнае інструментальнае выканальніцтва” Яну Мучынскую  ўзнагародзілі дыпломам лаўрэата трэцяй ступені, а Аль-Хлейфат Амраан стаў  лаўрэатам другой ступені. 

У намінацыі “інструментальныя ансамблі” ўзорны ансамбль скрыпачоў “Камплімент”стаў лаўрэатам першай ступені. Таксама граматамі адзначылі выкладчыкаў, якія падрыхтавалі пераможцаў – Таццяну Жук і Святлану Ражко, паведаміла дырэктар школы мастацтваў Наталля Сліжова.

–  Гэта было сапраўднае свята для дзяцей. Узровень ўдзельнікаў конкурсу быў вельмі высокі. Журы складалася з выдатных дзеячаў культуры Беларусі і дастойна ацаніла кожнага ўдзельніка, – дадала Таццяна Жук. – А ўзорны ансамбль скрыпачоў “Камплімент” прыняў удзел у гала-канцэрце, які праходзіў на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады.

Злева - Аль-Хлейфат Амраан і Яна Мучынская. Фота забяспечана Таццянай Жук.

Злева — Аль-Хлейфат Амраан і Яна Мучынская. Фота забяспечана Таццянай Жук.

Пройдзе вечар-успамін, прысвечаны Генадзю Каханоўскаму

Адпачываем на выхадных. Кіно: настальгія па савецкім дзяцінстве ці як выжыць у апакаліпсе

Юбілейны вечар і дабрачынны святочны канцэрт пройдуць у Вілейскім Палацы культуры

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце