weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
16.01.2016 10:00 ,

Чаму ў Еўропе грэчка зялёная, а ў нас карычневая?

Фота: hagits.com.

Мы прывыклі купляць у краме грэцкія крупы прыгожага арэхавага колеру. У краінах Эўропы грэчка звычайна выглядае бледна-зялёнай. Чаму так і які варыянт больш карысны?

Грэчка не з’яўляецца злакам. Яна належыць да сям’і Polygonaceae (драсёнавыя), якая таксама ўключае шчаўе і рэвень. Яе навуковая назва – Fagopyrum Esculentum. Грачанае зерне памерам з зерне пшаніцы, але пры тым яно мае ўнікальную трохкутную форму. Для таго, каб грачанае зерне можна было спажываць у ежу, яго пазбаўляюць знешняй цёмнай абалонкі, шалупіння. Пад ім знаходзім сырое зерневае ядро, якое выглядае зялёным.

Вытворцы падвяргаюць сырую (зялёную) грэчку тэрмічнай апрацоўцы па некалькіх прычынах

1. Гэта скарачае час прыгатаваньня.

2. Гэта дадатковая абарона супраць патагенных арганізмаў, якія вельмі любяць неапрацаваныя прадукты.

3. Апрацаваная (пражаная) грэчка набывае прыгожы карычневы колер і арэхавы водар. Некаторыя знаёмыя пытаюцца ў мяне: а можа быць, і нам трэба перайсці на зялёную нясмажаную грэчку, бо гэта сучасна – ужываць больш натуральныя прадукты?

Ці больш карысная зялёная грэчка? Увогуле, так, бо пры тэрмічнай апрацоўцы заўсёды змяшаецца колькасць пажыўных рэчываў. Страта гэта, аднак, мінімальная. У хатніх умовах вы ў любым выпадку падвяргаеце кашу тэрмічнай апрацоўцы (калі варыце яе). Што тычыцца новага трэнду – есьці сырую, прарошчаную грэчку, то навукова не даказана, што яна больш карысная ў параўнанні са звычайнай грэчкай. Беларусь у апошнія гады вырошчвае ўсё больш грэчкі. Крупы вырабу Скідальскага і Гомельскага камбінатаў хлебапрадуктаў займаюць вялікую частку рынку. Вытворчасць грэцкіх круп складае 0,7-1,5 кг у год у разліку на аднаго жыхара нашай краіны. Гэта прыкладна ў пяць разоў менш, чым мы ядзім. Вось як моцна мы любім грэчку! Частку грачанай крупы Беларусь імпартуе з Расіі, Украіны і Кітаю.

Харчовы профіль

Грачаная крупа ўтрымлівае прыкладна 12 грамаў бялку на 100 грамаў. Гэта параўнальна з іншымі крупамі. Адметна тое, што грэчка складаецца з амаль усіх незаменных амінакіслот у выдатных прапорцыях і ўтрымлівае амінакіслату лізін, якой бракуе ў збожжавых культурах, такіх як пшаніца, кукуруза, рыс і г.д.

Грачаная крупа вельмі багатая крыніца растваральных і нерастваральных харчовых валокнаў. 100 грамаў грэчкі ўтрымлівае 10 грамаў валокнаў. Гэта – траціна сутачнай патрэбы ў валокнах для жанчын і чацвярціна для мужчын. Валокны павялічваюць грувасткасьць ежы і дапамагаюць прадухіліць праблемы запораў, паскараючы пэрыстальтыку кішачніка. Да таго ж, валокны звязваюцца з таксінамі ў кішачніку і выдаляюць іх з арганізму.

Моцны антыаксідант

Належнае дзеянне нашай уласнай сістэмы антыаксідантнай абароны залежыць ад наяўнасці у рацыёне мінералаў селену, медзі, марганцу і цынку. Акрамя таго, арганізм выкарыстоўвае вітаміны, якія могуць выступаць у якасьці антыаксыдантаў самі па сабе: вітамін С, вітамін Е і вітамін B2. Грэчка ўтрымлівае многія элемэнты з вышэйназваных мінэралаў і вітамінаў, некаторыя з іх – у велізарнай колькасьці. Так, у 100 грамах грэчкі (сухая вага) знойдзем 65% ад сутачнай патрэбы марганцу, 55% медзі, 16% цынку, 12 % сэлену, 25% вітаміну B2.

Грэчка сама па сабе ўтрымлівае мала вітаміну С, аднак у яе склад уваходзіць унікальны хімічны кампанэнт рутын, які дапамагае арганізму эфэктыўна выкарыстоўваць вітамін С. Такім чынам рутын ускосна грае ролю ў выпрацоўцы калягену (асноўны будаўнічы блёк скуры).

Ці можа вы памятаеце яшчэ з савецкіх часоў прэпарат «Аскарутын»? Яго дактары выпісвалі, каб хутчэй загойваліся раны, а касмэтолягі рэкамэндавалі для эластычнасьці скуры. “Аскарутын” складаецца з аскарбінавай кіслаты (вітамін С) і рутыну. Рутын мае добра выражаныя супрацьзапаленчыя ўласьцівасці і дапамагае прадухіліць ўтварэнне тромбаў у крывяносных сасудах.

Іншыя перавагі для здароўя

Навукова даказана, што ўжыванне грэчкі пазітыўна сказваецца на ўзроўні халестэрыну. Гэта адбываецца хутчэй за ўсё дзякуючы грачаным харчовым валокнам. Яны звязваюцца з жоўцевымі солямі (што ўтвараюцца з халестэрыну) і памяншаюць іх паўторнае паглынанне ў тоўстай кішцы і, такім чынам, дапамагаюць знізіць узровень “дрэннага” халестэрыну.

Эпідэміялагічныя дадзеныя з Кітаю паказваюць значна больш нізкую распаўсюджанасць гіперглікеміі (падвышанага цукру ў крыві) ў тых супольнасцях, якія спажываюць грэчку як асноўную крупу, у параўнанні з супольнасцямі, якія ядуць у асноўным рыс. Адсюль навукоўцы робяць высновы, што грэчка мае патэнцыйную ролю ў глікемічным кантролі. Даследаванне 2013 году пацвярджае гэтую гіпотэзу. Тыя яго ўдзельнікі з дыябэтам другога тыпу, якія з ежай атрымлівалі грачаныя крэкэры, мелі лепшыя паказчыкі ўзроўню інсуліну ў крыві. Цікава, што ў гэтым жа даследаванні быў адзначаны больш нізкі ўзровень так званага “гармону голаду” грэліну ў крыві тых, хто рэгулярна ўжываў грачаныя прадукты.

Даказана, што грэцкі мёд змяншае сімптомы прастуды ў дзетак.

Грэчка (BW) можа паводзіць сябе як прэбіётык і спрыяць росту добрых бактэрый у нашым кішачніку.

Як есці? Некалькі хуткіх ідэй

Ешце грэчку на сняданак. Ці ведаеце вы, што яе вельмі смачна змяшаць напалову з аўсянкай?

Дадайце прыгатаваную грэчку ў супы або рагу, каб надаць ім больш смаку і больш густую тэкстуру.

Грэчка выдатна спалучаецца з грыбамі.

З грэчкі атрымліваюцца цудоўныя вегетарыянскія катлеты.

Прадаюцца і разнастайныя макаронныя вырабы з грачанай мукі – ад кітайскай лапшы “соба” да літоўскіх грачаных ражкоў.

З грачанай мукі можна рабіць бліны, хлеб, кексы. Дарэчы, паколькі грэчка не адносіцца да злакаў, то яна не ўтрымлівае глютэну (клейкавіны), то бок яна ня клейкая. Таму ў большасьці рэцэптаў мае сэнс змешваць яе са звычайнай мукой.

«Наша Ніва» паводле Валерыя Красоўская, радыё «Свабода».
Прызначылі новага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама

У свежым нумары “РГ”: у Вілейцы вынеслі першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд (падрабязнасці)

Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці змяняецца жыццё з маразамі?

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце