weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 29° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 29° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.01.2016 14:16 ,

“Каб мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, адказаў бы: “Здурэлі! ”

У маладосці Аляксандр Быкаў і не думаў, што некалі прабяжыць марафон. А як стаў весці здаровы лад жыцця, пераадолеў і 61 кіламетр.

“Рэгіянальная газета” абвясціла сярод чытачоў конкурс “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”. Сёння сваю гісторыю расказвае паэт і журналіст, колішні супрацоўнік мясцовай газеты з Мядзела Аляксандр Быкаў.

Ён вырашыў заняцца бегам, калі ўжо пераваліла за сорак.

–  Да гэтага вёў  звычайны лад жыцця, як і большасць людзей вакол мяне: святы не прамінаў, на роўных удзельнічаў у застоллях, – расказвае. – На здароўе быццам бы не скардзіўся, але аднойчы арганізм даў хіб. Падумаў: “Не так даўно толькі пяты дзесятак размяняў.  Ці не зарана здавацца?”. Без усялякіх знешніх пасылаў і агітацыі прыйшоў да высновы, што трэба карэнным чынам памяняць лад жыцця.

І раней Аляксандру, які любіць спорт, падабалася бегаць. Але да сур’ёзных заняткаў справа за будзённымі справамі не даходзіла.

Каб належным чынам трэніравацца, давялося завязаць  з зялёным змеем і адпаведнымі кампаніямі. Адразу намотваў кругі на гарадскім стадыёне, пакрысе нарошчваў дыстанцыю –  паступова дайшоў да шасці кіламетраў. Аднойчы ў рамках прабегу “Нарачанскае кальцо” адолеў нават 30.

Але сапраўдным выпрабаваннем стаў удзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах у жніўні 1998 года на Мядзельшчыне. Стартаваў прабег з Крывічоў, а фініш быў на мядзельскім стадыёне. Была і марафонская дыстанцыя. Рашыўся пераадолець яе і Аляксандр, хаця не меў яшчэ патрэбнага аб’ёму трэніровак. Але вельмі хацелася паглядзець, на што варты. Бег даваўся спачатку даволі лёгка, затым стала цяжка, а за 10 кіламетраў да Мядзела і зусім цяжка – хоць ты валіся ў прыдарожную траву.  Хай з вялікімі цяжкасцямі, але дабраўся да фінішу.

– Спецыялісты кажуць, што свой першы марафон трэба абавязкова завяршыць, – тлумачыць. – Гэта для таго, каб псіхалагічна не зламацца і мець імпэт займацца далей.

Не зважалі ні на мароз, ні на цемру

Мядзяльчанін, былы лыжнік Андрэй Паспелаў стаў выпадковым сведкам таго забегу і прапанаваў трэніравацца разам. Траса праходзіла па абочыне  дарогі Нарач-Мінск.

– Дзе ж яшчэ ў нас такія адлегласці бегаць?! – кажа Аляксандр.

Нарошчвалі аб’ём паступова. Не зважалі ні на кепскае надвор’е, ні на мароз і цемру ў зімовы час. І ўжо вясной прабеглі трэніровачны марафон. Пасля таго асмялелі і пачалі рэгулярна ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах ў Беларусі.

– Каб  мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, падумаў бы: “Здурэлі, які марафон!”. Аказваецца, гэта ўсё рэальна, і нават у сталым узросце. Галоўнае, паставіць мэту і настойліва яе дасягаць – няхай сабе і не займаўся ніколі бегам прафесійна.

На дыстанцыі. Фота забяспечана Аляксандрам Быкавым.

На дыстанцыі. Фота забяспечана Аляксандрам Быкавым.

Адна з праблем тут для многіх – менавіта псіхалагічная. Асабліва ў такіх маленькіх гарадках, як Мядзел.

–  Нягледзячы на шырокую прапаганду здаровага ладу жыцця, цяжка пераламаць свядомасць навакольных: глядзяць на цябе, як на белую варону, – дадае Аляксандр. – Не адзін раз даводзілася чуць услед:“Лепей бы за плуг стаў!”, альбо “ Пайшоў бы пакасіў!”. На  што адказваў: “У мяне ўжо ўсё скошана” – і бег далей. З цягам часу мясцовыя прывыклі, не даймаюць і пальцам ля скроні не круцяць. Але і ахвотнікаў далучыцца да нас так і не адшукалася.

Прабег каля 50 тысяч кіламетраў

Аляксандр Быкаў прабег каля трыццаці марафонаў і звышмарафонаў. Прыкладам, пераадолеў 61 кіламетр вакол возера Нарач і Мінскае кальцо – 58 кіламетраў. Калі скласці ўсе трэніроўкі і афіцыйныя прабегі, на рахунку Аляксандра будзе каля 50 тысяч кіламетраў.

Зараз Аляксандру – 61 год. Тым не менш, і цяпер ён выходзіць на дыстанцыю – гэта ўжо на ўсё жыццё. Ды і зноў жа станоўчыя прыклады перад вачамі — людзі і значна старэйшага ўзросту актыўна працягваюць займацца бегам.

–  Што даў бег? Па-першае, умацаваў уласнае здароўе. Да таго ж, на  спаборніцтвах пабачыў розныя гарады Беларусі, куды ў іншым выпадку ніколі б не патрапіў. Адшукаў нямала новых сяброў.  Удзельнічаў у міжнародных прабегах: у Санкт-Пецярбурзе і Харкаве. Вось і зараз з маладзечанскім клубам “Рэгіён”, які шмат год узначальвае таксама вялікі прыхільнік бегу Аляксандр Кавалёў,  збіраюся на прабег “Дарога жыцця” ў Санкт-Пецярбург.

Яшчэ адзін вельмі важны аспект. Пасля таго, як Аляксандр перайшоў да здаровага ладу жыцця, значна палепшылася атмасфера ў сям’і. Жонка Таццяна заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае захапленне мужа.

– Не ўяўляе цяпер, што магло стацца зусім па-іншаму, – дзеліцца Аляксандр. – І гатова ісці на любыя матэрыяльныя выдаткі і меншы мой удзел у хатніх справах, абы толькі не кідаў свайго любімага занятку. Калі ў гэтыя зімовыя вечары вяртаюся дадому з чарговай прабежкі, мяне чакае на стале кубак з гарачым чаем – як і заўсёды на працягу гэтых “здаровых” і шчаслівых год  сямейнага жыцця.

У Мядзеле разам з маладзечанцамі разыгралі Кубак Дваровай лігі, “Ашмяны” гулялі з астраўчанамі і іншыя навіны спорту з Вілейкі і Мядзела

Віляйчанку ўключылі ў склад зборнай Беларусі па плаванні

Салон-магазин «Островок Здоровья» предлагает массажное оборудование для домашнего использования:
 массажная накидка для спины
 массажная подушка для поясницы
 ручные массажеры
 массажеры для стоп

Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно!

Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ «Тройка», вход в магазин «Соседи».
Тел. (8029) 753-32-02.

                                                         Частное предприятие «Лейбмю». УНП 691891970

                                                          ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце