weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.01.2016 14:47 ,

На Мядзельшчыне мужчыне стала дрэнна на лёдзе – яго выносілі з возера выратавальнікі

Мужчына ішоў па лёдзе ў Мядзел.

Пасля васьмі гадзін раніцы 15 студзеня дзяжурная медсястра мядзельскай ЦРБ паведаміла выратавальнікам пра тое, што на лёдзе возера Баторына знаходзіцца чалавек.

30-гадовы жыхар Мядзельшчыны ішоў напрамкі па лёдзе возера ў Мядзел. І каля вёскі Качаргі яму стала дрэнна.

Мужчыне патрабавалася дапамога ў транспарціроўцы на бераг: ён знаходзіўся у 400 метраў ад яго.

Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях на выратавальнай дошцы даставілі мужчыну на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне з папярэднім дыягназам “пераахаладжэнне цяжкай ступені, адмаражэнне ніжніх канечнасцяў”, расказала інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Што кажуць наконт смяротнага прыгавору віляйчаніну прадстаўнік пракуратуры і праваабаронца

Смяротнае ДТЗ ля Гудагая: кіроўца толькі на секунду адцягнуў увагу ад дарогі (Фота)


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце