weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.01.2016 23:38 ,

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

Фота: забяспечанае Барысам Прадухам.

Конкурс сярод чытачоў “РГ” “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” закрыў прыём заявак 14 студзеня. Мы публікуем гісторыі ўдзельнікаў, а галасаванне за лепшую гісторыю распачынаем 22 студзеня.

Мы маем чатыры прэтэндэнты на прыз ад партнёра конкурсу – магазіна “Астравок Здароўя”. Пераможца атрымае ручны масажор з насадкамі.

“Рэгіянальная газета” распачала конкурс “Натхняй сваёй гісторыя здароўя” для таго, каб чытачы падштурхнулі адзін аднаго да больш здаровага і якаснага жыцця. Каб мы парадаваліся перамогам тых, у каго атрымалася дасягнуць поспехаў у працы над дасканаласцю свайго цела. І каб тыя, хто яшчэ не мае перамог ці толькі на пачатку шляху, зразумеў, што усё дасягальна на прыкладах сваіх землякоў.

Сёння мы публікуем гісторыю Барыса Прадухі, трэнера па здаровым ладзе жыцця.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

«Я шмат хварэў у дзяцінстве. Пасля адпачынку на моры ў 4-м класе ў мяне здарыўся збой імунітэту і ў мяне пачаўся фурункулёз, было некалькі аперацый, але нічога не дапамагала.

І потым я пачаў займацца ў турыстычным клубе “Пілігрым” у Маладзечне: хадзіў у паходы, сплаўляўся на байдарках, вывучаў прыроду. Для гарадскога хлопчыка турызм быў проста цудам.

Аднойчы я заняў другое месца па спартыўным арыентаванні на чэмпіянаце Беларусі. Мы прайшлі па пікетах 100 кіламетраў за суткі. Потым тры дні не мог хадзіць, але досвед незабыўны. Мне падарылі разам з прызамі тоненькую кніжку пра загартоў­ку. З таго часу я пачаў аблівацца халоднай вадой, як у кнізе.

Калі ішоў на заняткі ў 10-ю школу праз парк, то ў мяне былі спе­цыяльныя сцежкі. А ў нас быў вельмі прыгожы старадаўні парк да “Дажынак”. Я спыняўся, глядзеў на сонца і абдымаў дрэвы, мне здавалася, што яны даюць сілы.

Потым трапіў на заняткі па ўшу да Віктара Самко і захапіўся баявымі мастацтвамі. Ва ўшу ёсць спецыяльныя практыкаванні па назапашванні ўнутранай энергіі, якой так не хапае сёння людзям. І я іх рабіў па сістэме старой даоскай школы 16-га стагоддзя.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

Пры гэтым я ўжо ў старэйшых класах пацягнуўся да духоўных рэчаў.

У Маладзечне ў 90-х з’явілася суполка лю­дзей, якія вывучалі Жывую этыку. У нас нават былі заняткі ў студыі бальных танцаў “Грацыя” ў Дзмітрыя Хаў­роніна, дзе мы чыталі “Чайку па імю Джонатан Лівінгстон” і праз танцы вучыліся гарманічным адносінам паміж мужчынам і жанчынай, вучыліся разумець і адчуваць тонкія матэрыі.

Гэта адбілася на маім светапоглядзе і прывяло да таго, што паступова змог палепшыць здароўе і ўжо да 10-га класа стаў сур’ёзна займацца кікбоксінгам ў клубе “Гладыятар”, дзе мяне навучылі быць моцным.

Усё гэта прывяло да таго, што я выбраў аздараўленне сваёй прафесіяй і паступіў у Акадэмію спорту на аздараўленчы факультэт. Пасля яшчэ вучыўся Нідэрландах.

Цяпер я разумею, што мой асабісты досвед перанесеных захворванняў стаў асновай для разумення таго, што такое чалавек і як трэба жыць, каб быць здаровым і шчаслівым.

Самая вялікая праблема сучаснікаў – хранічная стомленасць. Ці не ўсе амаль увесь час адчуваюць сябе стомленымі і разгубленымі. Таму папулярны спорт, які вучыць адпачываць: ёга, лёгкі фітнес, падарожжы, гульні на паветры, пластычны танец. Людзям падабаецца добра сябе адчуваць, быць энергічнымі, стройнымі, прывабнымі. Сёння мэта не ідэальнае цела, а цела шчаслівага і задаволенага сабой чалавека.

Людзі пачы­наюць пазней жыць: пазней ствараць сям’ю, нараджаць дзяцей, таму трэба расцягнуць здароўе на доўгія гады. Нават Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць маладымі людзей да 40 год.

У многіх краінах пенсійны ўзрост адсунулі да 67-70 год. Таму, каб атрымаць права на пенсію, давядзецца доўга працаваць. З гэтай прычыны сучасны здаровы лад жыцця накіраваны на доў­гажыхарства і якасць жыцця без рыўкоў і перагрузак. Інакш да пенсіі не дажыць.

Скажам шчыра – вя­дзенне здаровага ладу жыцця – прыкмета інтэлектуала, які здольны пралічыць усе магчымыя рызыкі для свайго здароўя і пазбягаць іх.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

Фота забяспечанае Барысам Прадухам.

З чаго пачаць пераход да здаровага ладу жыцця

1. Усвядоміць, наколькі гэта важна. Большасць пачынае разумець, што вялі няправільны лад жыцця толькі на аперацыйным стале.

2. Вучыцца правільнаму ладу. Чытаць кнігі, вывучаць відэаролікі, узяць урокі ў трэнера.

3. Пастарацца распрацаваць уласную сістэму. Калі і як вы робіце зарадку, калі і колькі спіце, ясце, адпачываеце, як аднаўляеце сілы.

4. Ажыццяўляйце гэтую сістэму. Удасканальвайце свае веды пра самога сябе.

5. Можаце казаць, што пачалі здаровы лад жыцця, калі шэсць месяцаў трымаліся нормаў руху, харчавання і сну.

Тады такая мадэль жыцця стане сапраўды вашай. І толькі тады вы зможаце быць упэўненыя, што будзеце жыць доўга і шчасліва і здароўя вам хопіць для рэалізацыі ўсіх мараў і планаў.

Такія высновы і такі шлях я прайшоў, каб весці здаровы лад жыцця. Цяпер я не толькі трымаюся гэтых прынцыпаў, але і дапамагаю навучыцца іншым».

Конкурс «Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аляксандр Быкаў: “Каб мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, адказаў бы: “Здурэлі! ”

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

Конкурс ад «РГ»: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя

Майстроў ушу з васьмі краін збярэ ў Маладзечне турнір памяці Дзмітрыя Гвішыяні

Салон-магазин «Островок Здоровья» предлагает массажное оборудование для домашнего использования:

  •  массажная накидка для спины
  •  массажная подушка для поясницы
  •  ручные массажеры
  •  массажеры для стоп

Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно! 

Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ «Тройка», вход в магазин «Соседи».
Тел. (8029) 753-32-02.

Частное предприятие «Лейбмю». УНП 691891970

ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце