weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.01.2016 16:00 ,

Пабыць на заводзе алею і віна, убачыць зверху карабель кантрабандыстаў – чым адметны адпачынак у Грэцыі

Фота: volga-info.ru.

Сёлета маладзечанка Аксана Крыўцова адпачывала на адным з астравоў Грэцыі – Закінфе, на папулярным курорце Лаганас. Пуцёўкі загадзя замаўлялі ў адным з турыстычных агенцтваў у кастрычніку.

– Гэта вельмі зручна, – расказвае жанчына. – Адразу аддаеш палову сумы, а напярэдадні самой паездкі астатнюю частку. Нам пуцёўка на дваіх абышлася каля 27 мільёнаў рублёў на 10 начэй. У кошт быў уключаны пералёт, пражыванне ў чатырохзорным гатэлі і харчаванне па сістэме “ўсё ўключана”.

Аксана Крыўцова падчас адпачынку.

Аксана Крыўцова падчас адпачынку.

Сама паездка была ў маі. Падчас яе найбольш здзівілі гіганцкія чарапахі карэта-карэта, якія жывуць на востраве. Яны вельмі рэдкія, таму востраў з’яўляецца запаведнікам. Аднак жанчына бачыла плаваючых чарапах толькі адзін раз.

Гэтыя чарапахі могуць мець значную вагу – да 140 кілаграмаў. А хуткасць развіваюць да 30 кіламетраў у гадзіну.

Уразіла і тое, што ўвесь востраў літаральна насычаны водарам хвойных лясоў, цытрусавых, вінаграду і раслінаў, якія цвітуць.

– Для турыстаў выдатна тое, што разнастайныя забавы можна было знайсці ў некалькіх кроках ад гатэля, – дзеліцца жанчына. – Адпачывальнікі прама на пляжы маглі наведаць утульныя рэстараны, кафэ, шумныя бары.

Галоўная славутасць вострава – незлічоныя пляжы

Самым вядомым пляжам вострава Закінф з’яўляецца пляж Караблекрушэння, альбо Бухта Навагія. Тут на беласнежным пяску знаходзіцца карабель кантрабандыстаў, выкінуты на бераг у час моцнага шторму.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

– Дабрацца да гэтага фантастычнага пляжа можна толькі з боку мора. Мы ў сваю чаргу бралі машыну напракат і назіралі за гэтым неверагодным месцам зверху, – расказвае Аксана.

Як адзначае жанчына, пракат машыны ў Грэцыі даступны для турыстаў. За суткі мінівэн на восем чалавек каштуе 1 мільён 200 тысяч рублёў (60 еўра), кабрыялет на дваіх – 600 тысяч рублёў. 

Так вы самастойна можаце аб’ехаць востраў і палюбавацца яго славутасцямі.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

Фота забяспечана Таццянай Жданавай.

– У нас была ўнікальная магчымасць наведаць завод аліўкавага алею і вінны завод, – дзеліцца радасцю Аксана. – Пры гэтым экскурсія і дэгустацыя бясплатныя, плаціш толькі за тое, што набыў. Падчас экскурсіі мы пабылі ў старадаўніх скляпах –  вакол незлічоная колькасць вінных бутэлек, пакрытых тоўстым слоем пылу. Можна было дэгуставаць любое віно, і гэта абсалютна бясплатна. Ахвотныя маглі набыць віны розных гадоў. Калі вы набываеце напой, грэкі вельмі прыгожа ўпакоўваюць яго.

Віно 1990 года можна было набыць за 1 мільён 800 тысяч рублёў (90 еўра). А вось маладое віно каштуе ад 140 тысяч рублёў (ад 7 еўра). Аліўкавы алей на заводзе можна было набыць ад 200 тысяч рублёў (10 еўра).

– Трэба адзначыць, што ён вельмі смачны, у яго дададзены лімон, – расказвае жанчына. – Грэцкая кухня мне спадабалася – вельмі многа морапрадуктаў. Самы галоўны інгрэдыент у любой страве – аліўкавы алей. У вялікай колькасці для страў выкарыстоўваюць памідоры, лімоны, часнок, духмяныя травы. Нацыянальная страва вострава – “Сарца”. Гэта ялавічына з таматамі, спецыяльным авечым сырам “Ладаціры” і вялікай колькасцю часнаку. Я вельмі люблю часнок і баклажаны, таму з задавальненнем ела страву “Скардастубі”, у якую, акрамя гэтых інгрэдыентаў, дададзеныя памідоры і аліўкавы алей.

Як адзначае жанчына, слодычы вострава часцей за ўсё складаюцца з мёду, міндаля, кунжуту і цукру. Папулярным з’яўляецца хлеб дамашняй выпечкі.

У якасці падарункаў сябрам можна было купіць прыгожыя бранзалеты з натуральнай скуры. Кошт іх каля 20 тысяч рублёў, розныя штучкі ад сурокаў.

Цікавыя факты пра Грэцыю

1. Штогод у Грэцыю прыязджае больш за 17 мільёнаў замежнікаў, а турызм з’яўляецца вядучай галіной мясцовай эканомікі.

2. У сталіцы, Афінах, жыве больш за 40% насельніцтва.

3. Больш за 250 дзён у годзе ў Грэцыі ясныя. Такая перавага дае магчымасць паўсюль выкарыстоўваць сонечныя батарэі для вытворчасці таннай электраэнергіі.

4. Грэкі беражліва ставяцца да экалогіі, таму практычна на кожным востраве ёсць ветраныя электрастанцыі.

5. На востраве Радос знаходзіцца знакамітая даліна матылькоў, куды летам злятаецца мноства іх відаў. Вада ў мясцовых вадаёмах настолькі чыстая, што на дне можна ўбачыць крабаў.

6.  На забалочаных тэрыторыях краіны зімуе каля 100 тысяч птушак з Азіі і паўночнай Еўропы.

7. Грэкі прачынаюцца ў пяць-шэсць гадзін раніцы, а кладуцца спаць пасля 23 га­дзін. Недахоп начнога сну яны папаўняюць у час дзённай сіесты (з дзвюх да трох га­дзін дня).

8. Па працягласці жыцця Грэцыя займае 26 месца ў свеце. Сярэдняя працягласць жыцця жанчын – 82 гады, мужчын – 77 гадоў.

9. Па колькасці разводаў у Еўрапейскім саюзе Грэцыя займае апошняе месца.

10. Усе бюджэтныя прафесіі лічацца прэстыжнымі. Яны прыносяць стабільны даход і забяспечваюць пенсію. Настаўнікамі, дактарамі і прадаўцамі часта працуюць мужчыны.

11. Адлегласць з любой кропкі Грэцыі да берага мора не перавышае 137 кіламетраў.

12. У краіне няма ніводнай АЭС, толькі ЦЭЦ. Яны працуюць на вугалі, які здабываюць з паў­ночнай часткі ў кар’ерах.

13. Грэкі любяць фаст-фуд. Папулярныя тут гіро і суўлакі, нешта накшталт шаурмы, з мноствам мяса і смажанай бульбы. Грэцкі фаст-фуд – самы якасны ў Еўропе.

Экспрэс-апытанне ў рэгіёне: ці змяняецца жыццё з маразамі?

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Навукоўцы: людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру

У свежым нумары “РГ”: у Вілейцы вынеслі першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд (падрабязнасці)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце