weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
16.01.2016 12:56 ,

Што кажуць наконт смяротнага прыгавору віляйчаніну прадстаўнік пракуратуры і праваабаронца

Гэта першы сёлета смяротны прысуд у Беларусі.

"РГ" пісала пра смяротны прысуд віляйчаніну, які збіў да смерці сужытніцу. Нагадаем, што ў Вілейцы 5 студзеня Мінскі абласны суд вынес такі прысуд 48-гадоваму мужчыне.

Пазіцыя пракуратуры

Кажа пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Ілья Слука:

– На думку прадстаўніка дзяржаўнага абвінавачвання, віна мужчыны ў судовым пасяджэнні была даказаная ў поўным аб’ёме.

Прапануючы прызначыць яму смяротнае пакаранне, дзяржаўны абвінаваўца прыняў да ўвагі непагашаныя судзімасці абвінавачанага за папярэднія асаблівыя цяжкія і цяжкія злачынствы – у тым ліку, наўмыснае забойства, згвалтаванне, наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і іншыя. А таксама тое, што мужчыну неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і што ён учыніў злачынства ў стане алкагольнага ап’янення.

Меркаванне праваабаронцы

Расказвае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда:

–  Гэта першы смяротны прысуд у нашай краіне ў 2016 годзе. Вядома, не будзем зараз даваць ацэнку абставінам справы – з ёй яшчэ трэба працаваць. Мы заўсёды глядзім на гэтыя сітуацыі з пункту погляду таго, што ёсць смяротнае пакаранне ў нашай краіне, і вось гэты чалавек прыгавораны да яго. Зразумела, што мы выступаем супраць смяротнага пакарання, бо сыходзім з універсальнасці прынцыпаў правоў чалавека, і кажам пра тое, што смяротнае пакаранне – гэта парушэнне правоў чалавека. 

У межах нашай кампаніі мы займаемся і будзем займацца гэтай справай. Працуем са сваякамі, будзем абскарджваць прысуд і спрабаваць дабіцца выніку па гэтай справе: адмены смяротнага пакарання на нацыянальным узроўні. Калі гэта не атрымаецца, то будзем звяртацца ў камітэт ААН па правах чалавека,  каб справа разглядалася на міжнародным узроўні.

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце