weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.01.2016 15:21 ,

Бескантактавыя тралейбусы і электробусы могуць з’явіцца ў Смаргоні

Фота: з сайта nn.by.

Бескантактавыя тралейбусы і электробусы выйдуць на гарадскія лініі ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміла  начальнік аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама Наталля Прылепская.

На абнаўленне тралейбуснага парка рэгіёну з абласнога бюджэту будзе накіравана каля 6,6 мільярдаў рублёў. Акрамя звычайных тралейбусаў, плануецца закупіць чатыры эксперыментальныя машыны, якія змогуць перамяшчацца па дарогах, не абсталяваных кантактнай лініяй.

Выкарыстанне падобнага гарадскога транспарту пазітыўна адаб’ецца і на экалагічнай абстаноўцы ў горадзе.

На гарадскіх вуліцах збіраюцца выпрабаваць новыя тралейбусы беларускай вытворчасці двух тыпаў. Адны могуць ехаць у аўтаномным рэжыме да 100 км. Другія – з падзарадкай батарэй на канцавых прыпынках.

Калі яны сябе добра зарэкамендуюць, то экалагічна чысты транспарт з’явіцца не толькі на вуліцах Гродна, але і Смаргоні, Ліды.

У жніўні на Ашмяншчыне плануюць адкрыць парк мініяцюр

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)



Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце