weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.01.2016 11:41 ,

Футбаліст з Маладзечна падпісаў кантракт з камандай вышэйшай лігі

Гульцы каманды “Маладзечна ДЮСШ-4” Уладзіслаў Фядотаў, злева, і Сяргей Дараховіч.

18-гадовы Уладзіслаў Фядотаў падпісаў канракт з камандай "Іслач" на тры гады.

Выхаванец Маладзечанскай ДЮСШ №4 (першы трэнер – Аляксандр Пятровіч Гармаза) у сезоне 2015 года выступаў за каманду «Маладзечна ДЮСШ-4» ў другой лізе чэмпіянату Беларусі, а таксама прадстаўляў родны горад на чэмпіянаце вобласці. У 2015 годзе гулец правёў 25 матчаў у другой лізе і забіў 2 мячы.

Цікавасць да Уладзіслава праяўлялі і іншыя клубы вышэйшай лігі, але малады футбаліст зрабіў выбар на карысць»Іслачы». Не апошнюю ролю ў гэтым сыграў зямляк Уладзіслава і памочнік галоўнага трэнера Уладзімір Міхайлавіч Макоўскі.

– У «Іслачы» мяне прыцягнулі ўмовы супрацоўніцтва, ды і калі каманда будзе гуляць у Маладзечне – для мяне гэта велізарны плюс, бо я пакуль яшчэ вучуся ў політэхнічным каледжы ў родным горадзе. Новага калектыву не баюся і ўпэўнены, што ўсё складзецца добра, – кажа Уладзіслаў.

За футбольны клуб «Іслач» Уладзіслаў будзе выступаць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы і прыступіць да трэніровак разам з камандай, якая выходзіць з адпачынку крыху раней запланаванага – 25 студзеня.

У Маладзечне будуць гуляць каманды вышэйшай лігі?

Футбалісты ФК «Маладзечна ДЮСШ 4» баяцца трэнера Гармазу. І саромеюцца размоў пра першы пацалунак

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце